Для папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і ў сувязі з заканчэннем навучальнага года традыцыйна з 25 мая па 5 чэрвеня ДАІ правядзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага - дзеці!».
Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў.
Супрацоўнікі органаў унутраных спраў, педагогі і бацькі аб'яднаюць свае намаганні па забеспячэнні бяспекі дзяцей. Рабятам нагадаюць асноўныя правілы бяспечных паводзін, выкананне якіх дазволіць пазбегнуць траўм на дарогах у перыяд летніх канiкул.
Асаблівая ўвага будзе засяроджана на правядзенні прафілактычнай работы з бацькамі. Міліцыянеры наведаюць працоўныя калектывы, растлумачаць дарослым прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам дзяцей, нагадаюць аб правілах бяспечнай перавозкі непаўналетніх, адказнасці за парушэнні ПДР, а таксама неабходнасці асабістага прыкладу правільнага і бяспечнага паводзін на дарозе.
У ходзе спецмерапрыемстваў супрацоўнікі ДАІ правядуць як прафілактычныя акцыі для дзяцей і бацькоў, так і рэйдавыя мерапрыемствы па спыненні парушэнняў Правілаў дарожнага руху. Асаблівая ўвага будзе надавацца захаванню кіроўцамі хуткаснага рэжыму, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей.
У мэтах папярэджання траўматызму непаўналетніх у дні правядзення спецмерапрыемстваў рух транспартных сродкаў у светлы час сутак павінен ажыццяўляцца з уключаным блізкім святлом фар (п.166.9 ПДР).
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць як мага больш уважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і асабліва ў дварах.
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама