Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Паставы ноччу Начная набярэжная Палац Тызенгаўза Набярэжная Храм Паставаў
Паставы ноччу
Паставы ноччу
Начная набярэжная
Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Храм Паставаў
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
1 красавіка 2020

Качанава пра абстаноўку ў Віцебску: сітуацыя абсалютна кіруемая, урачы разумеюць, што трэба рабіць

Сітуацыя ў Віцебскай вобласці абсалютна кіруемая, урачы разумеюць, што трэба рабіць. Аб гэтым заявіла сёння журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер гэтымі днямі па даручэнні Прэзідэнта пабывала ў Віцебскай вобласці, каб высветліць, якая сітуацыя складваецца ў рэгіёне. У Віцебск таксама выехаў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. "Сітуацыя абсалютна кіруемая. Урачы разумеюць, што трэба рабіць, - сказала Наталля Качанава. - Сёння пішуць, што Віцебскую вобласць закрылі, ніхто не можа ні ўехаць, ні выехаць - фэйкавы ўкід, абсалютна не адпавядае рэчаіснасці".

Старшыня верхняй палаты парламента наведала ў Віцебску ўстановы аховы здароўя, азнаёмілася з работай лабараторый, дзе пачалі выпускаць тэсты на выяўленне каранавіруса. "Вядома, былі пытанні, якім патрэбна карэкціроўка. Цяпер прынята рашэнне: будуць адкрыты лабараторыі ва ўсіх абласных цэнтрах для таго, каб хутчэй давалася заключэнне па тэстах на каранавірус. Таму нічога надзвычайнага, сітуацыя абсалютна кантралюемая, кіруемая", - заявіла яна.

Напярэдадні ў Віцебску памёр акцёр тэатра, у якога раней дыягнаставалі каранавірус, таму сітуацыя ў рэгіёне на асаблівым кантролі кіраўніка дзяржавы. "Я не гавару, што там катастрофа нейкая. Проста, Віцебская вобласць і па клімаце іншая, і крыху зрушыўся гэты пік захваральнасці. Так, былі і нейкія памылкі. Хацелася б гэта пачуць. Сёння там працуе міністр аховы здароўя, я накіроўваў яго туды і спецыялістаў, каб яны звярнулі ўвагу, прааналізавалі і зрабілі высновы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Наталляй Качанавай.

Прэзідэнт адзначыў, што ў пажылога мужчыны былі і іншыя спадарожныя захворванні. "Жонка здаровая (яна ж з мужам жыла), дачка здаровая. Таму што імунітэт моцны. А ён, гаротнік, не вытрымаў. Паступіў з цяжкай пнеўманіяй, на ШВЛ ляжаў, ратавалі яго", - дадаў ён.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў цяперашняй сітуацыі трэба старацца берагчы людзей пажылога ўзросту: "Не таму, што яны старыя, а таму, што ў іх імунітэт аслабеў. І другое - у іх букет хвароб".