Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Паставы ноччу Палац Тызенгаўза Набярэжная Храм Паставаў Начная набярэжная
Паставы ноччу
Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Храм Паставаў
Начная набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
23 верасня 2019

Міжнародны фестываль "Арт-парад у Віцебску" ўпершыню пройдзе ў студзені 2020 года

Міжнародны фестываль-конкурс "Арт-парад у Віцебску" пройдзе ў абласным цэнтры 8-10 студзеня 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў Цэнтры культуры "Віцебск".

Цэнтральнай пляцоўкай мерапрыемства стане канцэртная зала "Віцебск". У конкурснай праграме могуць прыняць удзел творчыя калектывы і выканаўцы ва ўзросце ад 7 да 25 гадоў уключна па некалькіх намінацыях. Сярод іх - "вакал" (эстрадны, народны, акадэмічны) і "харэаграфія" (эстрадны, народны і класічны танцы).

"Уладальнік галоўнага прыза ў кожнай намінацыі будзе запрошаны на адно з афіцыйных мерапрыемстваў Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", - адзначылі ў цэнтры культуры.

Для ўдзелу ў праекце неабходна прадаставіць інфармацыю аб сабе па электроннай пошце: ARTparad.vitebsk@gmail.сom. Матэрыялы прымаюцца па 15 снежня. Больш падрабязна азнаёміцца з правіламі падачы заяўкі можна на сайце ЦК "Віцебск".

Заснавальнікамі фестывалю сталі Цэнтр культуры "Віцебск" - дырэкцыя Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" і адна з турфірм горада. Праект праводзіцца пры падтрымцы Віцебскага гарвыканкама.-0-