Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Храм Паставаў Набярэжная Палац Тызенгаўза Паставы ноччу Начная набярэжная
Храм Паставаў
Храм Паставаў
Набярэжная
Палац Тызенгаўза
Паставы ноччу
Начная набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
18 лютага 2020

Рэзідэнты СЭЗ «Віцебск» павялічылі аб'ём прамых замежных інвестыцый у 3,5 разы

Рэзідэнты СЭЗ "Віцебск" у 2019 годзе на развіццё праектаў прыцягнулі $ 16,5 млн прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове, што ў 3,5 разы перавышае аналагічны паказчык па выніках 2018-га, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік адміністрацыі СЭЗ Міхаіл Скурат.

Удзельная вага СЭЗ "Віцебск" у інвестыцыйным паказчыку Віцебскай вобласці за 2019 год склала амаль 39% і павялічылася на 10 працэнтных пунктаў у параўнанні з 2018-м. Найбольшую інвестыцыйную актыўнасць праявілі СТАА "Натрыкс", якое прыцягнула прамых інвестыцый на чыстай аснове ў 2,4 разы больш, чым годам раней, а таксама ТАА "Чэсс-Бел", ТАА "Акiтама", IУП "ВІК - здароўе жывёл".

Па выніках 2019 года рэзідэнты СЭЗ сумарна спрацавалі з чыстым прыбыткам у аб'ёме амаль Br95 млн, што на 62,7% больш,чым у 2018-м. Выраблена прамысловай прадукцыі амаль на Br1,4 млрд, тэмп росту аб'ёму вытворчасці склаў 115,4%. Забяспечана станоўчае знешнегандлёвае сальда па таварах у аб'ёме $ 173,8 млн, паслугах - $ 57,3 млн. На знешнія рынкі пастаўлена прадукцыі на суму $575,6 млн, экспарт паслуг перавысіў $55 млн. Разам з тым, на дынаміку гэтых паказчыкаў аказала ўплыў праца буйных кампаній, якія займаюцца вытворчасцю і продажам прадукцыі з вуглевадароднай сыравіны. Па аб'ектыўных унутраных і знешніх прычынах яны не змаглі рэалізаваць свой экспартны патэнцыял у поўнай меры, таму на працягу года страты даводзілася кампенсаваць за кошт павышэння эфектыўнасці дзейнасці іншых рэзідэнтаў СЭЗ.

Усяго ў якасці рэзідэнта СЭЗ "Віцебск" рэалізуюць праекты 50 прадпрыемстваў, з якіх амаль 50% - з замежным капіталам. У 2019 годзе тэмп росту прадукцыйнасці працы склаў 114,8%, выпрацоўка на аднаго працоўнага вырасла на 14,6% (да Br83,4 тыс.). Створаны 372 працоўныя месцы, а сярэдняспісачная колькасць працуючых у арганізацыях СЭЗ склалася на ўзроўні амаль 16,7 тыс. чалавек. Узровень сярэднямесячнага заробку за 2019 год вырас на 12,1% (да Br997, 3). Рэзідэнты заплацілі ў бюджэт каля Br181 млн падаткаў і збораў, што прыкладна на 22% больш, чым у 2018-м.

Па выніках вытворча-гаспадарчай дзейнасці ганаровае званне "Лепшы рэзідэнт СЭЗ "Віцебск" з уручэннем пасведчання і пераходзячага сцяга прысвоена ААТ "Полацк-Шкловалакно". Лепшым экспарцёрам прызнана ЗТАА "Прадэксім", лепшым інвестарам - ТАА "Чэсс-Бел". Акрамя таго, Граматамі адміністрацыі СЭЗ у намінацыі "За стабільнасць і надзейнасць" адзначаны ААТ "Віцебскія дываны", замежнае прадпрыемства "ВІК - здароўе жывёл", ТАА "Вытворчае аб'яднанне "Энергакамплект", СТАА "Натрыкс", ЗТАА "Саюз-Кабель".