Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Набережная Поставы ночью Храм Постав Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Набережная
Поставы ночью
Храм Постав
Ночная набережная
24 марта 2016

Акардэону падпяваў баян

18 сакавіка ў канцэртнай зале Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза адбыўся Першы адкрыты раённы конкурс юных баяністаў-акардэаністаў. Ён сабраў 35 удзельнікаў з нашага і суседніх Браслаўскага, Міёрскага, Глыбоцкага, Докшыцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў. Пастаўшчыну прадстаўлялі 23 выхаванцы гарадской і Варапаеўскай школ мастацтваў, у тым ліку філіяла апошняй у Навасёлках.

Адкрываючы конкурс, дзяцей і педагогаў вітала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама І. Ф. Лойка. Яна адзначыла, што па ініцыятыве Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў і яе дырэктара А. А. Собаля ў нашым горадзе на працягу некалькіх гадоў з поспехам праходзіць адкрыты раённы конкурс юных піяністаў. Сёлета было вырашана арганізаваць аналагічнае музычнае спаборніцтва сярод баяністаў і акардэаністаў.

— Думаю, яно таксама прыжывецца на пастаўскай зямлі, і мы будзем рады бачыць яго ўдзельнікаў з іншых раёнаў, — выказала спадзяванне Ірына Францаўна і заўважыла: — Конкурс — гэта выдатная магчымасць заявіць пра свае таленты, падзяліцца сваімі напрацоўкамі і пераняць нешта лепшае ў суседзяў.

Дзецям яна пажадала ўдалых выступленняў, а журы — ацаніць іх па заслугах.

Роля суддзяў лягла на плечы трох выкладчыкаў Наваполацкага музычнага каледжа, а таксама двух выкладчыкаў Пастаўскай і Варапаеўскай школ мастацтваў І. Э. Рагіні і В. М. Тамазанавай. Яны звярталі ўвагу на тое, як канкурсанты валодаюць гукам, якую маюць тэхніку выканання і як паводзяць сябе на сцэне. Усе ўдзельнікі былі падзелены на тры ўзроставыя групы: малодшую (да 11 гадоў уключна), сярэднюю (12—13 гадоў) і старэйшую (14—15 гадоў). Кожны падрыхтаваў і выканаў па два рознахарактарныя творы на свой выбар. Былі і класіка, і народныя апрацоўкі, творы айчынных і замежных аўтараў.

Амаль чатыры гадзіны доўжыліся конкурсныя выступленні, напоўненыя хваляваннем не толькі навучэнцаў, але і іх педагогаў. Падобныя пачуцці давялося перажыць і студэнтам Наваполацкага музычнага каледжа Сяргею Казлову і Яўгенію Сарокіну, якія выступілі перад прысутнымі з канцэртам, пакуль журы раілася і вызначала пераможцаў.

І вось наступіў самы хвалюючы момант конкурсу — аб'яўленне лаўрэатаў. Для гэтага на авансцэну выйшаў старшыня журы, выкладчык Наваполацкага музычнага каледжа М. І. Івашкін, які павіншаваў усіх з удалым правядзеннем музычнага спаборніцтва і акцэнтаваў увагу на важнасці такіх конкурсаў і ў цэлым заняцця дзяцей музыкай у час пагалоўнага захаплення камп'ютарам. А затым уручыў дыпломы ўсім удзельнікам і пераможцам.

У малодшай узроставай групе дыпломаў ІІІ ступені ўдастоены выхаванцы Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў, баяністы Аляксей Гамолка і Яна Татарчук, акардэаніст Ула¬дзіслаў Рудніцкі, а таксама навучэнка Варапаеўскай ДШМ па класе баяна Ульяна Лісовіч. Дыпломамі лаўрэатаў ІІ ступені ўзнагароджаны пастаўчанка Дар'я Мішута (акардэон) і прадстаўнікі Варапаеўскай ДШМ Вікторыя Гірсёнак (акардэон), Рэната Казлова і Ганна Насевіч (баян). Званне лаўрэата І ступені прысуджана Аляксандру Іжмайловічу (баян) з Пастаўскай ДШМ.

У сярэдняй узроставай групе прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам. Трэцяе раздзялілі паміж сабой пастаўчанка Паліна Балаш і глыбачане Аляксей і Віталій Гімбіцкія. Другое — Дзмітрый Пракаповіч з Докшыц і Сцяпан Александровіч з Браслава. На першым месцы яшчэ адзін прадстаўнік Браслава — Дзяніс Ясіновіч. Усе дзеці займаюцца па класе баяна.

Сярод навучэнцаў, што выступалі ў старэйшай узроставай групе, трэцяе месца занялі Паліна Барсук (акардэон) з Лужкоўскай ДШМ, Ульяна Ландышка (баян) з Навасёлкаўскага філіяла Варапаеўскай ДШМ і Павел Рацьковіч (акардэон) з Глыбоцкай ДШМ. Другое месца тут не прысуджалася. Першае — у акардэаністкі Аляксандры Баршчэўскай з Варапаева.

І, нарэшце, гран-пры конкурсу па аднадушным меркаванні журы прысу¬джана навучэнцы 7 класа Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў, баяністцы Кацярыне Ясінскай, якая атрымала імянны дыплом ад спонсара, былога вучня Пастаўскай ДШМ, а цяпер прыватнага прадпрымальніка М. М. Трыказенкі. Яна і іншыя лаўрэаты ўзнагаро¬джаны таксама сувенірнымі кубкамі з выявай школы, якія вырабіў спонсар. Па словах дырэктара ўстановы А. А. Собаля, ёсць ідэя даць усім лаўрэатам магчымасць прыняць летам удзел у конкурсе "Хто каго?" на Міжнародным фестывалі народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік".

Интернет-ресурсы