Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 4-12-45 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: postavisp@vitebsk.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Поставы ночью Ночная набережная Дворец Тызенгауза Набережная
Храм Постав
Храм Постав
Поставы ночью
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Набережная

Новости района Архив

28 октября 2016

На мінулым тыдні на Пастаўшчыне пабывалі слухачы курсаў павышэння кваліфікацыі і ўдзельнікі семінара-практыкума для дырэктараў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Віцебшчыны, якія ладзіліся аблвыканкамам сумесна з камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама. Мэта візіту — азнаямленне з работай аддзяленняў дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.

Гасцей вітаў намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў. Як толькі ступілі на тэрыторыю аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН, размешчанае па вуліцы Савецкай, зашчоўкалі фотаапараты і камеры ма-більных тэлефонаў: у кадр трапілі добраўпарадкаваная тэрыторыя, выстава дароў восені, афармленне і абсталяванне кабінетаў, ручныя вырабы. Адбылося знаёмства. Сябе і гурткі, якія працуюць у аддзяленні, работнікі прадставілі ў вершаванай форме, затым падзяліліся вопытам па прадастаўленні рэабілітацыйных паслуг. Пра прыцягненне пазабюджэтных сродкаў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы расказалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама П. Л. Курто і дырэктар ТЦСАН Д. І. Пякарская. У захапленні засталіся ўдзельнікі семінара і ад аналагічнага аддзялення ў Лынтупах.

26 октября 2016

У мінулую суботу па вуліцы Зялёнай у райцэнтры, што ў мікрараёне шостага гарадка, пастаўскія міліцыянеры заклалі алею ліставых дрэў — клёнаў і ліп. Ініцыятарам іх пасадкі выступіла кіраўніцтва раённага аддзела ўнутраных спраў, прымеркаваўшы гэту акцыю да 100-годдзя Беларускай міліцыі, якое будзе адзначацца 4 сакавіка 2017 года.

У закладцы алеі — а яна з'явілася на беразе штучнага вадаёма, побач з месцам, дзе вядзецца будаў¬ніцтва новых жылых дамоў — прыняла ўдзел большая частка калектываў РАУС і Пастаўскага аддзялення Дэпартамента аховы. Прыйшлі практычна ўсе супрацоўнікі і неатэставаныя работнікі, нават тыя, хто знаходзіўся ў той дзень у нарадзе, некаторыя — сем'ямі: з жонкамі і дзецьмі. З кароткім прывітаннем да іх звярнуўся начальнік РАУС А. М. Гарус. Ён адзначыў, што алея ўвекавечыць 100-годдзе Беларускай міліцыі і пакіне нашчадкам памяць пра цяперашняе пакаленне міліцыянераў.

24 октября 2016

У аграгарадку Кураполле прайшоў пяты раённы конкурс "Майстры вёскі". Калі раней у ім удзельнічалі маладыя сем'і, якія ў асноўным працавалі ў сельскагаспадарчай вытворчасці, то цяпер яны могуць быць заняты і на іншых участках, мець розныя прафесіі. Такім і атрымаўся сёлетні склад удзельнікаў.

Пагранічнік-кантрактнік Ян Урбель і яго жонка Валянціна, якая працуе жывёлаводам, прадстаўлялі вёску Ярэва. Службу на граніцы нясе і Аляксей Раманоўскі. На конкурс ён прыехаў з Палесся з жонкай Аленай і сынам Рэнатам. Чыгуначнік Андрэй Клімашэўскі, Надзея і іх дачушка Ульяна жывуць у Варапаеве. Самай шматлікай аказалася сям'я Вешчанікіных з Кураполля. У Ігара (ён працуе механізатарам сельгаспрадпрыемства) і Іны трое дзяцей, меншай усяго чатыры месяцы.

20 октября 2016
21 октября 2016 года с 12.00 до 13.00 личный прием граждан проводит начальник главного финансового управления Витебского облисполкома Кичановский Борис Валентинович (райисполком, 4-й этаж, кабинет № 75).
19 октября 2016

4 кастрычніка ў раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча адбылася тэматычная праграма, прысвечаная Дню маці.

Адкрыла ўрачыстасць салістка народнай эстраднай групы “25 плюс-мінус” Вольга Балотнікава. У яе выкананні прагучала добра вядомая, нестарэючая песня «Поговори со мною, мама». Яна да глыбіні душы кранула прысутных у зале, нібы паклала пачатак шчырай, даверлівай размове з самым дарагім, найлепшым і пяшчотным чалавекам — мамай. А ўвасабленнем усіх гэтых рыс сталі пастаўчанкі, галоўныя гераіні свята, узнагароджаныя ордэнам Маці, Вольга Мікалаеўна Мурзіч і Таццяна Леанідаўна Пасечнік. На свята яны прыйшлі разам са сваімі самымі блізкімі людзьмі і пацвердзілі, што вялікая дружная сям’я і ёсць галоўнае багацце ў жыцці.

17 октября 2016

На "прамую тэлефонную лінію", якую старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў праводзіў 1 кастрычніка, паступіла 11 зваротаў. Людзі званілі па розных пытаннях, і па некаторых з іх тлумачэнні атрымалі адразу падчас размовы. У прыватнасці, аб парадку афармлення дакументаў на гаспадарчыя пабудовы, аб падачы гарачай вады ў гарадскія шматпавярхоўкі.

Пісьмовыя адказы па пытаннях работы Юнькаўскага СДК і арганізацыі руху транспарту па завулку 17 Верасня ў райцэнтры адпраўлены грамадзянам, якія іх задавалі.

Интернет-ресурсы