На мінулым тыдні адбылася радасная падзея і ў жыцці галоўнага ўрача абласнога дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Ветразь” Сяргея Петухова. У Мінску прайшла цырымонія ўшаноўвання лаўрэатаў конкурсу “Чалавек сваёй справы”, які штогод праводзіць часопіс “Дело”. Адзначаюцца кіраўнікі айчынных і замежных прадпрыемстваў, якія развіваюцца найбольш дынамічна. У іх лік трапіў і С. Ю. Петухоў. Сяргей Юрыевіч адзначаны сацыяльнай прэміяй “Палаючае сэрца” ў намінацыі “За духоўнасць і міласэрнасць у аказанні медыка-сацыяльнай дапамогі”.
Фаіна Касаткіна, газета «Пастаўскі край»
Фота Дзіяны БЕРНІКОВІЧ, «Витебские вести»