Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Ночная набережная Поставы ночью Дворец Тызенгауза Храм Постав
Набережная
Набережная
Ночная набережная
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
9 января 2019

Адзначаны за прыгажосць

Кожны год з сярэдзіны снежня Паставы расквечваюцца тысячамі рознакаляровых агнёў падсветак, гірлянд, расцяжак, перавесаў, фігурных элементаў, якія дораць дзецям і дарослым адчуванне хуткага свята. Рыхтуюцца да Новага года не толькі гаспадары прыватных дамоў і кватэр, але і ўладальнікі магазінаў, бараў, кафэ, калектывы прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада, аздабляючы свае будынкі і прылеглую тэрыторыю навагодняй ілюмінацыяй. А для таго каб яны актыўней уключаліся ў гэты працэс, праяўлялі фантазію і творчасць, аддзелам архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама традыцыйна праводзіцца агляд-конкурс на лепшае святочнае ўпрыгажэнне. Яго вынікі аб'яўляюцца ў апошнія дні адыходзячага года.

Сёлета пераможцы вызначаліся ў пяці намінацыях. Імі сталі:

сярод прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый: 

ААТ "Пастаўскі малочны завод" і ПВУП "Пастаўскі мэблевы цэнтр" — 1-е месца,
ДЛГУ "Пастаўскі лясгас" — 2-е месца,
ААТ "Паставымэбля" — 3-е месца;

сярод аб'ектаў сферы абслугоўвання: 

філіял "ДЭУ-33" — 1-е месца,
ДКУАБП "Рассвет Пастаўскі" і філіял "Пастаўскае ДРБУ-132" — 2-е месца,
Пастаўскі раён газазабеспячэння — 3-е месца;

сярод аб'ектаў сацыяльнай сферы: 

ДУА "СШ №4" — 1-е месца,
ДУА "СШ №3" — 2-е месца,
ДУА "БШ №5" — 3-е месца.

Усе прызёры атрымалі Па­дзячныя пісьмы старшыні райвыканкама і невялікія падарункі. Таксамаспецыяльным прызам за падрыхтоўку горада да навагодніх свят адзначана УП ЖКГ. А вось сярод прыватных прадпрыемстваў, іншых арганізацый і грамадзян прызавыя месцы не прысуджаліся. Па меркаванні членаў камісіі, яны не праявілі належнай актыўнасці ў падрыхтоўцы да Новага года. Не пастараліся як след упрыгожыць свае будынкі і некаторыя дзяржаўныя ўстановы і прадпрыемствы, пра што было сказана на падвядзенні вынікаў агляду-конкурсу.

Навагодняя ілюмінацыя бу­дзе радаваць пастаўчан і гасцей нашага горада да сярэдзіны студзеня. Таму, калі нехта яшчэ не паспеў палюбавацца ззяючымі Паставамі, у вас ёсць такая магчымасць. Абавязкова знайдзіце час прагуляцца па вячэрнім горадзе і самі ацаніце яго прыгажосць.

Алена Шапавалава, газета «Пастаўскі край»
Фота аўтара

Интернет-ресурсы