Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Ночная набережная Набережная Храм Постав Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Набережная
Храм Постав
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
10 июня 2019

Амаль Еўрапейскія. Гульні

У гэтыя дні Паставы віруюць у імклівым рытме Міжнароднага фестывалю народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік". А тыдзень таму наш раён упершыню сустракаў яшчэ адно значнае мерапрыемства — штогадовую спартакіяду сярод сельскіх жыхароў Віцебшчыны.

На тры дні спартыўна-турыстычны комплекс "Азёркі" аб'яднаў аматараў спорту з 19 раёнаў вобласці. За перамогу змагаліся зборныя каманды Бешанковіцкага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Віцебскага, Глыбоцкага, Гарадоцкага, Докшыцкага, Дубровенскага, Лепельскага, Лёзненскага, Міёрскага, Пастаўскага, Расонскага, Сенненскага, Талачынскага, Чашніцкага, Ушацкага, Шаркаўшчынскага і Шумілінскага раёнаў — усяго больш за 600 чалавек. Нібы грыбы пасля дажджу амаль на ўсёй тэрыторыі комплексу выраслі турыстычныя палаткі.

Перамогі ў сумленнай барацьбе, справядлівых суддзяў і спартыўнай злосці пажадалі падчас урачыстага адкрыцця спартакіяды начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Васілій Захарэвіч, старшыня абласнога прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Гутараў і старшыня Пастаўскага райвыканкама Сяргей Чэпік.

Адпавядаць алімпійскаму дэвізу "Хутчэй, вышэй, мацней!" сваім энергічным і відовішчным выступленнем удзельнікаў "Сельскіх гульняў" стымулявалі ансамбль барабаншчыц і мажарэтак ДШМ імя А. Тызенгаўза, сцяганосцы (навучэнцы кале¬джа) і выхаванцы ваенна-спартыўнага клуба "Азімут".

Спаборніцтвы доўжыліся два дні. Напал адчуваўся не толькі на спартыўных пляцоўках — каманды падбадзёрвалі і матывавалі выкласціся на ўсе сто балельшчыкі, групы падтрымкі і нават суддзі. Барацьба атрымалася бескампраміснай. У спаборніцтвах па міні-футболе і валейболе сярод мужчын лідарам стала каманда Верхнядзвінскага раёна, настольным тэнісе — Расонскага, лёгкай атлетыцы — Глыбоцкага, валейболе сярод жанчын — Віцебскага, гіравым спорце — Талачынскага. Паласу перашкод, якая складалася з дзесяці выпрабаванняў і мела дыстанцыю кіламетр, лепш за астатніх пераадолела каманда Пастаўскага раёна (8 хвілін 5 секунд). Таксама нашы землякі вызначыліся ў міні-футболе, дзе занялі трэцяе месца. У агульнакамандным заліку каманда нашага раёна стала сёмай.

Уладальнікам галоўнага трафея спартакіяды чацвёрты год запар стала каманда Верхня¬дзвінскага раёна. Па ўсім было відаць, што да перамогі яна рыхтавалася: падчас узнагароджання прызёраў-землякоў у асабістых і агульнакамандных заліках трыумфальна біла ў барабан, радавалася, а калі аб'явілі лідара спартыўных стартаў — зрабіла круг пашаны, вітаючы пераможаных сапернікаў, і выканала энергічны танец. На другім месцы каманда Талачынскага раёна, на трэцім — Глыбоцкага.

Апроч спартыўных спаборніцтваў, каманды мераліся сіламі ў творчых конкурсах. Артыстызм, пачуццё гумару, валоданне музычнымі інструментамі ўдзель¬нікі прадэманстравалі ў "Візіт¬ных картках". Тут не было роўных прадстаўнікам Віцебскага раёна. Кулінарныя таленты ацэньваліся ў конкурсе паходных страў. Іх неабходна было прыгатаваць у палявых умовах і арыгінальна прадставіць журы. Найсмачней ва ўсіх сэнсах гэта атрымалася ў каманды Міёрскага раёна.

Бытавыя ўмовы, створаныя ў палатачным лагеры, не ўлічваліся. Але гэта не перашкодзіла яго насельнікам падтрымліваць у ім чысціню і парадак. А некаторыя нават прэтэндавалі на мастацкае афармленне месца часовай стаянкі: немагчыма было прайсці без усмешкі міма сімпатычнага кардоннага лася і драўлянай казы-пагранічніцы, якую жартаўнікі прыбралі ў бурку з сапраўдным шаўронам і забяспечылі таблічкай з надпісам: "Увага! Дзяржаўная граніца".

Незабыўны адпачынак у маляўнічым урочышчы, камфортны быт і цікавую забаўляльную праграму ўдзельнікам спартакіяды забяспечылі яе арганізатары — упраўленне спорту і турызму абл-выканкама, абласны вучэбна-метадычны цэнтр фізічнага выхавання насельніцтва, абласны прафсаюз работнікаў АПК і Пастаўскі райвыканкам.

— На спартыўна-турыстычным комплексе "Азёркі" створаны выдатныя ўмовы для аматараў актыўнага адпачынку на ўлонні прыроды, аб'ект увесь час удасканальваецца. І ў той жа час, упершыню прымаючы такое маштабнае спартыўнае свята, вельмі хваляваліся: ці вытрымаем экзамен? Дарэчы, рыхтавацца да сустрэчы гасцей нам дапамагалі многія арганізацыі і прадпрыемствы раёна, ніхто не адмовіў у дапамозе, — дзяліўся генеральны дырэктар ДА "Фі¬зічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна", галоўны суддзя спаборніцтваў Станіслаў Чымбург. — Таму падчас урачыстага закрыцця спартакіяды, як чароўная музыка, гучалі словы: "Дзякуй! Дзякуй! Дзякуй!", якія скан¬дзіравалі ўдзельнікі мерапрыемства. Іншай ацэнкі і не трэба.

Вераніка Філановіч, газета «Пастаўскі край»

Интернет-ресурсы