Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Набережная Дворец Тызенгауза Поставы ночью Ночная набережная
Храм Постав
Храм Постав
Набережная
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
1 ноября 2018

«Азёркамі» і «Ветразем» зацікавіліся масквічы

На ВДНГ у Маскве з 19 па 21 кастрычніка кіраўнікі дзяржаўнага аб’яднання “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна” і абласнога дзіцячага рэабілітацыйнага аздараўленчага цэнтра “Ветразь” прэзентавалі паслугі гэтых устаноў.

— Комплексная выстава-прэзентацыя беларускага турыстычнага патэнцыялу і санаторна-курортнага лячэння была арганізавана па ініцыятыве Міністэрства спорту і турызму Беларусі, — расказваў генеральны дырэктар ДА “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна” Станіслаў Чымбург. — Яна праходзіла ў павільёне Беларусі на ВДНГ у Маскве. Мы з інжынерам-метадыстам Алесяй Гіль пры дапамозе відэаролікаў, буклетаў прэзентавалі спартыўна-турыстычны комплекс “Азёркі”, а таксама 9 славутасцей Пастаўскага раёна, якія з цікавасцю наведваюць турысты: касцёлы ў Паставах, Камаях, Лучаі, Дунілавічах, Лынтупах, Свята-Мікалаеўская царква, палац Тызенгаўзаў, будынак былой вадзяной мельніцы, ансамблевая забудова XVIII ст на пл. Леніна.

Адбыліся сустрэчы з буйнымі тур­аператарамі Масквы і Маскоўскай вобласці, з якімі вяліся канкрэтныя размовы пра наведванне Пастаўшчыны турыстамі з Расіі. З многімі абмяняліся кантактамі. Расіян прывабліваюць наша прыгожая прырода, чыстае паветра, разнастайныя забаўляльныя праграмы, экстрэмальны спорт. Нам трэба прадаўжаць удасканальваць сацыяльную інфраструктуру, каб турысты маглі не толькі цікава правесці вольны час, але і камфортна адпачыць. У бліжэйшы час павінны завяршыць абуладкаванне гасцініцы ў “Азёрках”. Тады можна будзе прымаць большую колькасць турыстаў.

— У нашым аздараўленчым цэнтры створана сучасная лячэбная база, — гаварыў галоўны ўрач АДРАЦ “Ветразь” Сяргей Петухоў. — Дзякуючы ёй, праводзім лячэнне пацыентаў з захворваннямі апорна-рухальнага апарату, сардэчна-сасудзістай, нервовай сістэм, органаў дыхання, з псіхічнымі асаблівасцямі развіцця. Вялікая ўвага ўдзяляецца рэабілітацыі пасля розных хвароб. Наш санаторый ведаюць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Сёлетнім летам у “Ветразі” паправілі здароўе больш за 350 дзяцей з Масквы, Санкт-Пецярбурга. Цесна супрацоўнічаем з дзяржаўным аб’яднаннем “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна”. Нашы пацыенты маюць магчымасць цікава праводзіць час на спартыўна-турыстычным комплексе “Азёркі”. І на выставе мы даносілі да тураператараў інфармацыю пра нашы ўстановы, прапагандавалі свае паслугі. У цэнтры магчымыя аздараўленне і пражыванне не толькі дзяцей, але і дарослых. У нас развітая інфраструктура, ёсць спартыўная зала, баскетбольная, валейбольная, футбольная пляцоўкі. Камфортныя ўмовы пражывання, сучасныя метады лячэння і прыцягваюць пацыентаў.

Запісала Анна АНІШКЕВІЧ, газета «Пастаўскі край»

Падрабязней чытайце на сайце газеты:
http://www.postawy.by/2018/10/postavchane-na-vdnh-v-moskve-ozerkami-i-vetrazem-zainteresovalis-moskvichi/

Интернет-ресурсы