Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Ночная набережная Поставы ночью Набережная Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Поставы ночью
Набережная
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
26 августа 2016

Без памочнікаў не абыходзяцца

Жніво вобразна называюць пярэднім краем барацьбы за ўраджай. А ў ААТ "Хацілы-агра" дадаюць: каб захаваць вырашчанае, атрымаць высакаякаснае насенне і такі ж фураж, трэба мець і «надзейны тыл» — зернесклады і сушыльную гаспадарку. Яны размешчаны ў хацілаўскім і целякоўскім аддзяленнях. У першым вялікай гаспадаркай загадвае Марына Скрыдлеўская. Тут заўсёды хапае клопатаў, але асабліва шмат іх жнівом, калі адначасова з прыёмкай ураджаю ў работу ўключаны 4 камерныя сушылкі, высокапрадукцыйная КЗСВ-30, сучасная лінія па ачыстцы насення. Паспець усюды адной цяжка, але ў Марыны Вільгельмаўны надзейныя памочнікі. У іх ліку аператары зернесушыльнага комплексу Пётр Эдвардавіч Пузан і Сяргей Уладзіміравіч Рабухін, якія ўжо высушылі амаль 5300 тон збожжа. На падрыхтоўцы насеннага матэрыялу вызначаецца Пётр Якімовіч.

Нягледзячы на высокую ступень механізацыі, пры дапрацоўцы збожжа хапае і ручной працы. Тут у асноўным заняты сезонныя рабочыя з ліку беспрацоўных і студэнтаў навучальных устаноў. З некаторымі я пазнаёміўся падчас пералапачвання імі зерня на камернай сушылцы. Анатолій Пабя¬дзін¬скі ў гэтым годзе закончыў Гарадоцкі аграрна-тэхнічны каледж і паступіў на трэці курс Беларускага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта. Ігар Павініч — другакурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Андрэй Абуховіч — выпускнік Пастаўскага дзяржаўнага каледжа, рыхтуецца да службы ў арміі. А вось для Пятра Лаўрыновіча вучоба ў гэтай навучальнай установе пачнецца з 1 верасня. Заробленыя на зернетаку грошы будуць вельмі дарэчы юнакам.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА

Интернет-ресурсы