Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Ночная набережная Храм Постав Набережная Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Храм Постав
Набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
16 июля 2018

Бягуць за мір на планеце

Удзельнікі самай працяглай факельнай эстафеты ў свеце наведалі наш горад

Штогод Беларусь прымае ўдзел у «Бегу Міру» (Peace Run), адна з галоўных задач якога — даць магчымасць усім жадаючым дакрануцца да сімвала Міру і пажадаць гармоніі і адзінства ўсім людзям нашай планеты. Асноўнымі ўдзельнікамі з’яўляюцца каманды валанцёраў — энтузіястаў спорту, якія перадаюць факел Міру з рук у рукі. У гэтым годзе Беларусь зноў стала часткай маршруту, які злучае ўсе 49 еўрапейскіх краін. Прабег стартаваў 27 лютага ў Сафіі (Балгарыя) і завершыцца 8 кастрычніка ў Лісабоне (Партугалія).

Агонь Сяброўства прыйшоў у Беларусь з Літвы 6 ліпеня. Факеланосцы ўжо пабывалі ў Гожы і Гродне, Мастах, Шчучыне і Лідзе, Іўі, Валожыне і Маладзечне, Мядзеле, Нарачы і 7 ліпеня дабраліся да Пастаў. Тут да асноўнай каманды (каля дзясятка чалавек) далучыліся мясцовыя бегуны і дзеці. Разам яны наведалі цэнтральную плошчу і ўшанавалі хвілінай маўчання нашых землякоў, якія аддалі свае жыцці ў імя міру на Зямлі. Далей адправіліся ў абласны рэабілітацыйны цэнтр «Ветразь» на сустрэчу з дзецьмі.

— Дзеці — гэта наша будучыня, менавіта таму мы павінны навучыць іх жыць мірна з усімі народамі планеты, — распавядала Алена Самар з Украіны. — Зараз у нашай камандзе 8 чалавек з Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Партугаліі, Сербіі, Босніі і Герцагавіны, Латвіі, Украіны і Беларусі.

Асаблівую ўвагу прыцягнула адна з удзельніц. Пытаюся ў марафонцаў, хто яна. І ў адказ атрымліваю шмат цікавай інфармацыі. Святлана Хісамутдзінава — пасол міру, майстар спорту, член Марафонскай каманды Шры Чынмоя (ён у 1987 годзе заснаваў «Бег Міру»), 2-кратная пераможца 1300-мільнага ультрамарафона ў Нью-Ёрку, які доўжыўся 16 дзён. Мне ўдалося пагутарыць са Святланай Аляксандраўнай, і яе гісторыя вельмі ўразіла.

— Мне 74 гады, — здзівіла Святлана з першых слоў. — Бегаць пачала ў 50 гадоў пасля знаёмства з ідэалогіяй Шры Чынмоя. Да гэтага займалася канькабежным спортам, затым выкладала ў Смаленскай акадэміі фізкультуры і спорту. Але з кожным днём разумела, што далей нічога цікавага ў жыцці не будзе і трэба тэрмінова нешта мяняць. Мы самі прыдумалі сабе, што мы старыя, хворыя і нямоглыя, хоць кожны з нас валодае каласальнымі магчымасцямі. Трэба толькі пераадолець сябе.

Святлана Дзіўна ў Святлане і тое, што яна размаўляе вершамі. Кажа, ёй часам лягчэй выказаць свае думкі ў паэзіі, чым у прозе.

Тым часам мы падышлі да Цэнтра вольнага часу, дзе і адбылася сустрэча. Хлопчыкі і дзяўчынкі прывіталі марафонцаў бурнымі апладысментамі. Каардынатар эстафеты «Бег Міру» Дзевашышу Торпі распавёў пра місію, якая ляжыць у аснове прабегу. Разам з дзецьмі госці пагулялі ў моўную гульню: удзельнікі эстафеты гаварылі на роднай мове, а хлопчыкі і дзяўчынкі ўгадвалі, якую краіну яны прадстаўляюць. У завяршэнне сустрэчы ў кожнага жадаючага была магчымасць патрымаць у руках факел Міру і загадаць жаданне, а таксама зрабіць фота на памяць.

Пасля адпачынку і начлегу ў АДРАЦ «Ветразь» марафонцы адправіліся ў Браслаў. Наперадзе ў бегуноў граніца з Латвіяй і далей — маршрут па ўсёй Еўропе аж да Партугаліі. У цэлым марафонцы пераадолеюць каля 24 000 кіламетраў. Паралельна з еўрапейскім «Бегам Міру» аналагічныя эстафеты праходзяць па тэрыторыі Азіі, Амерыкі, Афрыкі і Аўстраліі.

Наталля Налей, газета “Пастаўскі край”
Фота Сяргея ПЛЕШАКОВА

Интернет-ресурсы