Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Ночная набережная Дворец Тызенгауза Храм Постав Поставы ночью
Набережная
Набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
30 апреля 2020

Для ўтульнасці райцэнтра

Для ўтульнасці райцэнтра пашчыравалі пастаўчане 25 красавіка падчас рэспубліканскага суботніка

Праўда, некаторыя арганізацыі і прадпрыемствы выйшлі прыбраць свае тэрыторыі напярэдадні, у пятніцу. Сярод іх і нашы суседзі — работнікі Пастаўскага філіяла Віцебскага абласнога спажыўтаварыства. Яны так дружна падмяталі, падграбалі смецце, апалае лісце і галлё, што чуваць было нават у памяшканні праз дарогу — у рэдакцыі райгазеты. Гэта і падштурхнула ўзяць фотаапарат і зафіксаваць працэс. Як высветлілася, частка кааператараў працавала ў пятніцу, астатнія выйшлі ў суботу. Апроч навядзення парадку, штосьці фарбавалі, высаджвалі кветкі, палівалі клумбы. Усе актыўнічалі, бо разумеюць, што робяць гэта ў першую чаргу для сябе.

Работнікі райвыканкама, разбіўшыся на дзве групы, шчыравалі ў суботу. Адны з самай раніцы ў мікрараёне вуліц Багдановіча—Міру завяршалі закладку Алеі памяці ў гонар 75-годдзя Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

— На працягу апошніх гадоў актыўна займаемся азеляненнем райцэнтра, у тым ліку высаджваем дрэўцы, — расказваў старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік. — Сёлетні Дзень Перамогі юбілейны, таму вырашана закласці алею ў знак нашай удзячнасці вызваліцелям. Што да суботніка, то ён ужо даўно стаў сімвалам дня чысціні, калі ўсе арганізацыі і прадпрыемствы наводзяць парадак на ўласных і замацаваных за імі тэрыторыях, працуюць на рабочых месцах. Заробленыя на рэспубліканскім суботніку сродкі накіруем на добраўпарадкаванне месцаў воінскай славы і тэрыторый вакол іх.

Астатнія прадстаўнікі райвыканкама надавалі прывабны выгляд зялёнай зоне на прыбярэжнай тэрыторыі па вуліцы Азёрнай: разбіралі і загружалі ў прычэп трактара гнілыя пабудовы і платы, прыбіралі смецце. З пастаўленай задачай ім дапамагалі справіцца 3 адзінкі тэхнікі, выдзеленыя жыллёва-камунальнай гаспадаркай раёна. Неабходна сказаць, што паклапаціцца пра знос закінутых пабудоў павінны былі іх уласнікі, аднак усе паведамленні, якія ім высылала мясцовая ўлада, яны праігнаравалі.

У адрозненне ад іх праявіла свядомасць гаспадыня магазіна «Солнышко» ў мікрараёне 5 гарадка Алена Свірыдава. Разам з татам Грыгорыем Мулярам яны наводзілі парадак ля ўласнай гандлёвай кропкі: падмяталі, падграбалі і выносілі смецце, «чаравалі» над газонам.

Як заўжды, вялізны фронт работ па добраўпарадкаванні райцэнтра выканалі работнікі УП ЖКГ. Падчас рэспубліканскай талакі яны завяршылі прыбіраць прыбярэжную зону ракі Мядзелкі, пафарбавалі плот, высеклі хмызняк. Таксама прыбіралі ў буйных мікрараёнах горада, фарбавалі апоры пад ліхтары і стойкі дарожных знакаў, укладвалі тратуарную плітку па Багдановіча—Міру, добраўпарадкоўвалі могілкі па вуліцы Ціхай. А яшчэ ўстанавілі шыкоўных аленяў у парку паміж мікрараёнамі 5 гарадка і Юбілейнай, якія цудоўна ўпісаліся ў пейзаж. Цяжка паверыць, але прыгажуны спадабаліся не ўсім: адных засмуціў колер лясных жыхароў, іншыя абураліся, маўляў, мясцовая ўлада нерацыянальна выкарыстоўвае бюджэтныя сродкі ў разгар пандэміі каранавіруса, грошы варта было б накіраваць на падтрымку медыкаў. Але ж гэтыя арт-аб’екты (алені, раяль і мядзведзь) былі заказаны і аплачаны яшчэ да той навалы, якая звалілася на ўвесь свет.

Сваю лепту ў добрапарадкаванне ўнесла і моладзь. У прыватнасці, райкам БРСМ сумесна з пярвічкай гімназіі даў старт дабрачыннаму праекту «Беларусь памятае. Ніхто не забыты, нішто не забыта». Яго мэта — навесці парадак ля помнікаў, абеліскаў, брацкіх магіл і магіл невядомых салдат, пацвердзіўшы на справе, што маладое пакаленне шануе гістарычную памяць пра герояў вайны — вядомых і безыменных, усіх, хто змагаўся за мірнае неба. 25 красавіка маладзёжны працоўны дэсант высадзіўся ў вёсцы Ліпнікі, ля мемарыяльнай дошкі ў гонар падпольшчыцы Надзеі Асяненкі. Завершыцца праект 4 мая.

Вераніка Філановіч, газета “Пастаўскі край”. Фота аўтара

Интернет-ресурсы