Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Поставы ночью Ночная набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза
Набережная
Набережная
Поставы ночью
Ночная набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
8 июля 2020

Для зручнасці пешаходаў і вадзіцеляў

У райцэнтры на дзве бяспечныя зоны дарожнага руху стала больш. У мінулую пятніцу рабочыя ўчастка па добраўпарадкаванні УП ЖКГ звузілі праезную частку дарогі на плошчы Леніна, а крыху раней абуладкавалі пешаходны тунэль на падыходзе да гімназіі.

Абодва рашэнні — ініцыятыва аддзялення ДАІ АУС райвыканкама.

— Звужэнне праезнай часткі дарогі на цэнтральнай плошчы горада, насупраць універсама «Цэнтральны», дазволіць ліквідаваць «сляпую зону», якая ўтваралася з-за таго, што нядобрасумленныя вадзіцелі ставілі свае транспартныя сродкі ўшчыльную да пешаходнага перахода, — паведаміў начальнік аддзялення ДАІ АУС райвыканкама Аляксандр Арэхаў. — Гэта абмяжоўвала бачнасць іншым аўтамабілістам, што ў сваю чаргу стварала небяспеку для пешаходаў.

Зараз недахоп ліквідаваны, як і экстрэмальныя ўмовы руху па вуліцы Кааператыўнай. Тут з цяжкасцю размінаюцца грузавы і легкавы аўтамабілі. А калі да гэтых удзельнікаў дарожнага руху далучаліся яшчэ і пешаходы, то ім прыходзілася «ўціскацца» ў агароджу базы Пастаўскага філіяла аблспажыўтаварыства. Самым правільным выйсцем было б зрабіць на дадзеным адрэзку тратуар, але, на жаль, гэта немагчыма з-за вузкай дарогі. Таму райвыканкам, ДАІ, кааператары і камунальнікі вырашылі зняць некалькі секцый агароджы і пабудаваць пешаходную зону. Тунэль асвятляецца электрычнасцю, на выхадзе з яго ўсталяваны турнікеты, каб дзеці выпадкова не выбеглі на дарогу, а праз яе пакладзены тратуарныя пліты да навучальнай установы.

Звесці да мінімуму аварыйную сітуацыю прызначана і абмежаванне хуткасці руху па праезнай частцы да 40 кіламетраў у га­дзіну. Новаўвядзенні прыйшліся даспадобы жыхарам навакольных вуліц. Калі некалькі дзён назад я фатаграфавала ўваход і выхад з пешаходнай зоны, мне гэта засведчылі некалькі чалавек. А яшчэ — прасілі ўладу падоў­жыць тратуар ад выхаду з тунэля да магазіна «Маладзёжны»: вельмі пыльная і дрэнная дарога на падыходзе да гандлёвай кропкі.

Вераніка Філановіч, газета "Пастаўскі край"

Фота аўтара

Интернет-ресурсы