Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Ночная набережная Дворец Тызенгауза Поставы ночью Набережная
Храм Постав
Храм Постав
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Набережная
Главная / Новости / Новости района
13 ноября 2018

Футбольныя зоркі і зорачкі

У нядзелю 4 лістапада на спартыўнай базе Пастаўскага мэблевага цэнтра адбыўся турнір сярод дзіцяча-юнацкіх каманд "Футбольны фестываль-2018".

Праходзіў ён у расшыраным фармаце: апроч гульнявых матчаў, хлопчыкі ўдзельнічалі яшчэ і ў спартыўных конкурсах, а ўсе прысутныя маглі ўразіцца выступленнем ансамбля барабаншчыц школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза, убачыць вядомых футбалістаў.

Пад гукі гімна Лігі чэмпіёнаў і апладысменты балельшчыкаў на поле выйшлі футбольныя каманды ДА "Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна", Глыбоцкай ДЮСШ, спартыўнага клуба "Ротар" (Мінская вобласць) і сталі ў роўную лінейку. Усяго ўдзел у спаборніцтвах прынялі 7 каманд: 4 у старэйшай узроставай групе (хлопчыкі 2006-2007 гадоў нараджэння) і 3 — у малодшай (2008-2011).

— Прыемна бачыць шчырыя ўсмешкі, вочы, якія выпраменьваюць радасць, адчуваць атмасферу спартыўнага азарту, што сёння пануе на ўнікальнай спартыўнай базе ПМЦ, — вітаў прысутных арганізатар турніру, старшыня абласнога грамадскага аб'яднання спартыўнага клуба "Ротар" Андрэй Ярмолін. — Спадзяюся, што такі сямейны фармат правядзення спаборніцтваў усім прыйдзецца даспадобы, а колькасць удзельнікаў з цягам часу будзе толькі пашырацца.

Прагучала трохразовае "ўра!", і спартыўнае свята пачалося. Су­дзейства матчаў забяспечвалі былыя выхаванцы футбольнай акадэміі "ПМЦ-Паставы" Герман Чалей, Аляксей Хмельнік, Мікіта Давідоўскі і Дзмітрый Зелянкевіч.

Паназіраць за гульнёй юных футбольных талентаў у Паставы прыехалі мэтры беларускага футбола — паўабаронца футбольнага клуба "Гарадзея" Дзмітрый Ігнаценка, галкіпер "Дынама-Мінск" Андрэй Гарбуноў і галоўны трэнер "Віцебска" Сяргей Ясінскі. Хлопчыкі з задавальненнем размаўлялі з імі, бралі аўтографы, фатаграфаваліся.

— Мне заўсёды прыемна прыязджаць у Паставы, таму што тут жывуць добрыя, спагадлівыя, гасцінныя людзі. Я маю права так гаварыць, бо чатыры гады пражыў у вашым горадзе. І хоць футбольная акадэмія ўжо не існуе некалькі гадоў, бачу, што працавалі мы недарэмна, паспяхова "заразілі" футбольным энтузіязмам мясцовае насельніцтва. Асабліва прыемна было ўбачыць юнакоў, якія калісьці былі мне па пояс, а зараз сталі аднаго росту са мной, даведацца пра іх футбольныя поспехі, — дзяліўся ўражаннямі Сяргей Ясінскі. — На жаль, футбольная адукацыя ў нашай краіне знаходзіцца ў зародкавым стане, а рэдкія спробы федэрацыі футбола паставіць працэс на масавыя рэйкі выглядае, скажам прама, непераканаўча. А як выхоўваць будучых глебаў, хацкевічаў, бялькевічаў? Тут на дапамогу сістэме дзяржаўнага навучання футболу прыходзяць прыватныя школы і спартыўныя аб'яднанні, якія ствараюць сапраўдныя энтузіясты. У Паставах гэта Анатолій Бабічаў, які даў пуцёўку ў вялікі спорт многім таленавітым аматарам гэтай гульні, у Мінскай вобласці — Андрэй Ярмолін.

А тое, што здольных да футбола дзяцей сапраўды шмат, пацвердзіў турнір. Сустракаюцца і незвычайныя самародкі — усеагульную ўвагу прыцягнуў шасцігадовы ігрок "Ротара" Аляксей Маёраў. Для свайго ўзросту хлопчык паказвае ўнікальны рэзультат: набівае мяч 12 тысяч (!) разоў, вельмі тэхнічны, забівае шмат галоў.

Па выніках спаборніцтваў у старэйшай узроставай групе пераможцай стала каманда "Паставы-1" (трэнер — Васілій Грантоўскі). На тругім месцы футбалі­сты з Глыбокага, на трэцім — Мінскай вабласці, на чацвёртым — пастаўчане (Аляксандр Тарасевіч). У малодшай узроставай групе перамогу святкавалі прадстаўнікі Глыбоцкай ДЮСШ. Другой стала аб'яднаная каманда пастаўчан, трэці вынік у "Ротара". Па выніках асноўных спаборніцтваў найлепшым іграком прызнаны Віталій Врублеўскі, а варатаром — Максім Шчыт.

14 лістапада прадстаўнікі спартыўнага клуба "Ротар" правядуць у Паставах пробную трэніроўку для дзяцей школьнага ўзросту, якія жадаюць займацца футболам. Адбудзецца яна ў спартыўнай зале СШ №1. Пачатак у 16 гадзін.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ, газета “Пастаўскі край”
Фота Антона ЧАЛЯЯ

Интернет-ресурсы