Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Храм Постав Набережная Дворец Тызенгауза Ночная набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Храм Постав
Набережная
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
18 сентября 2018

Галоўнае – пачуць і праявіць увагу

10 верасня, у Сусветны дзень папярэджання самазабойстваў, у раённым выканаўчым камітэце адбыўся «круглы стол» па прафілактыцы суіцыдаў з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў раёна, а таксама святароў.

Як заўважыў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў, які вёў пасяджэнне, такія «круглыя сталы» сталі ўжо традыцыйнымі.

— Штогод мы збіраемся і абмяркоўваем гэта няпростае пытанне, распрацоўваем прафілактычныя мерапрыемствы, але кардынальна змяніць сітуацыю пакуль не атрымліваецца, — гаварыў ён. — Неаднойчы разбіраліся ў тым, чаму адбываюцца суіцыды, што вымушае чалавека закончыць жыццё самагубствам, і прыйшлі да высновы: корань зла ў большасці выпадкаў — злоўжыванне алкаголем. Таму сённяшнюю сустрэчу мы правядзём з ухілам на абмеркаванне праблемы п’янства як прычыны суіцыдальных паводзін грамадзян.

Нягледзячы на тое, што ў параўнанні з мінулым годам сёлета на Пастаўшчыне назіраецца некаторы спад самазабойстваў, заспакойвацца рана: за апошнія 8 месяцаў па сваёй волі з жыццём развіталіся 7 чалавек. У сувязі з гэтым Юрый Мікалаевіч папрасіў прысутных выказваць прапановы, дзе трэба папрацаваць больш дэталёва і адрасна, каб звесці да мінімуму колькасць самагубстваў. А затым перадаў слова ўрачу-псіхіятру цэнтральнай райбальніцы.

Рустэм Крыніцкі прааналізаваў сітуацыю ў раёне і асобныя выпадкі суіцыдаў, заўважыўшы, што шасцёра з сямі загінулых — мужчыны, прычым, пяцёра знаходзіліся ў працаздольным узросце. Адзначыў, што каля 80 працэнтаў патэнцыяльных самазабойцаў у той ці іншай форме паведамляюць родным або знаёмым пра свой намер звесці рахункі з жыццём. І тут вельмі важна ўбачыць гэтыя яўныя або скрытыя сігналы і неадкладна прыняць меры. «Усім нам неабходна праяўляць павышаную ўвагу да прадстаўнікоў групы рызыкі — падлеткаў, адзінокіх пажылых, змагацца з алкагалізацыяй насельніцтва. Асноўная работа павінна праводзіцца на месцах тымі, хто непасрэдна працуе з людзьмі», — канстатаваў работнік аховы здароўя.

Падзяліцца з прысутнымі вопытам прафілактыкі суіцыдаў, выказаць свае меркаванні і ўнесці прапановы маглі і іншыя запрошаныя на пасяджэнне. Так, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкамаНіна Каспяровіч расказала пра створаны ў раёне банк даных дзяцей, у якіх узнікаюць суіцыдальныя думкі, работу педагогаў па фарміраванні ў непаўналетніх устойлівай жыццёвай пазіцыі. Агучыла ўласны погляд на прычыну самагубстваў дарослых (па меркаванні Ніны Серафімаўны, ім проста не хапала клопату і цяпла) і прапанавала адрадзіць цімураўскі рух, калі ніводны чалавек не заставаўся без увагі. Старшыня камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Марына Нагановіч у сваім выступленні зрабіла акцэнт на ранняй прафілактыцы. Галоўны ўрач райЦГЭ Святлана Рассеева расказала пра работу цэнтра гігіены ў рамках рэалізацыі праекта «Паставы — здаровы горад», дырэктар ТЦСАН Дзіяна Пякарская — пра формы работы з пажылымі людзьмі, а намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі РАУС Алег Ігнатовіч — пра дзейнасць у гэтым напрамку праваахоўных органаў.

Вялікую ролю ў жыцці грамадства адыгрываюць вера і святары. Чалавек, які прытрымліваецца Божых запаведзяў і наведвае храм, як правіла, не скончыць жыццё самагубствам. Таму, на думку Ю. М. Кісялёва, вельмі важна «выкарыстоўваць гэты рычаг». Як фарміруе свядомасць людзей і дапамагае ў складаных жыццёвых сітуацыях касцёл, расказаў ксёндз Андрэй Бульчак.

Падводзячы вынікі пасяджэння, Юрый Мікалаевіч даручыў адказным службовым асобам данесці да членаў сваіх працоўных калектываў інфармацыю пра абмеркаваныя праблемы, прычым зрабіць гэта нефармальна, з запрашэннем прысутных на «круглым стале» спецыялістаў, а таксама абнавіць на стэндах інфармацыю з кантактамі ўчастковых інспектараў міліцыі і псіхалагічнай службы.

Алена ШАПАВАЛАВА, газета «Пастаўскі край»
Фота аўтара

Интернет-ресурсы