Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Поставы ночью Храм Постав Дворец Тызенгауза Ночная набережная
Набережная
Набережная
Поставы ночью
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
8 апреля 2019

Гран-пры і дыплом

Напрыканцы лютага раённая газета паведамляла пра тое, што Пастаўскі малочны завод прывёз ажно тры дыпломы з прэстыжнай выставы "Прадэкспа", што ладзілася ў Маскве. У міжнародным конкурсе-дэгустацыі "Найлепшы смак" імі былі адзначаны тры віды сыроў. І вось чарговая прыемная для завадчан навіна — у рэспубліканскім конкурсе спажывецкіх пераваг "Прадукт года-2018" прадпрыемства ўдастоена Гран-пры. Гэта спецыяльная прэмія конкурсу прысуджана ў намінацыі "Смятана" за вытворчасць высакаякаснай прадукцыі пад гандлёвай маркай "Паставы-гарадок" з масавай доляй тлушчу 15, 20 і 26 працэнтаў. Акрамя таго, у намінацыях "Смятана", "Малако", "Сыр" завод адзначаны дыпломам трэцяй ступені, які дае права на выкарыстанне фірменнага знака "Прадукт года-2018" на ўпакоўцы прадукцыі і ў рэкламе.

Калектыў прадпрыемства ганарыцца сваёй прадукцыяй і не збіраецца спыняцца на дасягнутым. Атрымліваючы ўзнагароды на прэстыжных конкурсах, мы пацвярджаем якасць, карысць і натуральнасць прадукцыі, якую вырабляем з клопатам пра здароўе людзей.

Наталля Гушча, спецыяліст па маркетынгу Пастаўскага малочнага завода

Интернет-ресурсы