Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Ночная набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза Поставы ночью
Набережная
Набережная
Ночная набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
2 августа 2019

І самім паглядзець, і людзям паказаць

Нядаўна да Марыі Іванаўны і Васілія Сямёнавіча Алейнікаў з вёскі Мольдзевічы завіталі нечаканыя госці  —  старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто і старшыні сельскіх Саветаў Пастаўшчыны. Гэта быў адзін з адрасоў наведвання падчас рабочай нарады па добраўпарадкаванні.

Адрас самы звычайны, бо ў доме жывуць двое пенсіянераў. Але многім маладым можна павучыцца ў іх гаспадарлівасці. Алейнікі ў 1995 годзе пераехалі сюды з Пастаў, каб дагледзець бацьку Марыі, які аўдавеў і не меў здароўя, ды так і засталіся на пастаянна.

Сустрэўшы прадстаўнічых гасцей, гаспадыня разгубілася: "Так нечакана! Мы ж не на паказ робім, а для сябе. Любім парадак і прыгажосць і клапоцімся пра гэта. Вядома, год за годам сіл у нас не прыбаўляецца, але стараемся". Гэта старанне бачна як у доме, так і ў двары: кветнікі, малыя архітэктурныя формы, акуратна падкошаная трава, дагледжаныя пладовыя дрэўцы і дэкаратыўныя кустарнікі.

Дом Алейнікаў знаходзіцца ўсяго за некалькі дзясяткаў метраў ад Дзяржаўнай граніцы Беларусі з Літвой. У Мольдзевічах дзейнічае пункт спрошчанага яе перасячэння. Несумненна, што дагледжаная, квітнеючая сядзіба прыцягвае ўвагу не толькі беларусаў, але і замежнікаў, якія тут праязджаюць. П. Л. Курто падзякаваў гаспадарам за ўзорнае ўтрыманне сядзібы, старшыні сельскіх Саветаў з задавальненнем палюбаваліся прыгажосцю, журналісты з раённай газеты і мясцовага тэлебачання задалі свае пытанні.

Прыгранічныя Мольдзевічы — гэта своеасаблівыя вароты нашай краіны. Некалі ўся вёска была ўзорнай. Але з гадамі яна, як і большасць жыхароў, састарэла. Моладзь уладкавалася ў гарадах. Праўда, дарослыя дзеці наведваюцца да бацькоў, дапамагаюць, бо не кожнаму пажылому па сілах падтрымліваць парадак у доме і на падвор'і. Таму гэты населены пункт і зараз выглядае нядрэнна, хаця пра ідэальнасць гаварыць не прыходзіцца.

Пастаянны клопат мясцовай улады і насельніцтва — утрыманне могілак. Удзельнікі нарады ўбачылі, наколькі яны дагледжаныя ў Мольдзевічах і Ярэве. Старшыня сельскага Савета расказаў пра арганізацыю суботнікаў па добраўпарадкаванні, ініцыятыву грамадзян. Прывяду толькі адзін, але вельмі красамоўны прыклад. На здымку вы бачыце прыгожы ўваход на ярэўскія могілкі. Дык вось, металічную агароджу і  цагляныя вароты зрабіла не якая-небудзь арганізацыя,  а адзін чалавек — Франц Тарасевіч. Грошы на будаўнічыя матэрыялы здалі ўсе, чые родныя і блізкія пахаваны на гэтых могілках.

Яшчэ адна тэма абмеркавання на выязной нарадзе — агароджы: патрэбны яны або не? Не патрэбны, прынамсі такія, якія яшчэ можна ўбачыць у вёсках, — старыя драўляныя, непафарбаваныя, перакошаныя. Карысці ад іх ніякай, а выгляд прыдамавых тэрыторый псуюць. Праязджаючы па Ярэўскім сельсавеце, даводзілася назіраць, што ля многіх дамоў агароджы зняты — і карціна адразу папрыгажэла. З вулі­цы бачны не толькі будынкі, але і кветнікі ля іх, акуратныя градкі з агароднінай. Сапраўды, ад каго адгароджваемся? Раней у вёсках трымалі шмат кароў, авечак, гусей, качак і інш., і гаспадары вымушаны былі абносіць свае ўладанні агаро­джамі. Зараз жыўнасці на падвор'ях практычна няма, таму і патрэба ў іх адпала. "Пачаў і я здымаць агаро­джу ля дома, — расказваў адзін з жыхароў Мольдзевіч. — З пралётамі з драўлянага штыкетніку справіцца проста, а вось вырваць уцэментаваныя металічныя слупкі не па сілах".

"Трэба дапамагчы пенсіянеру вырашыць гэта пытанне", — адразу ж даў даручэнне старшыні сельскага Савета Пётр Курто. А падводзячы рысу пад нарадай, падкрэсліў, што добраўпарадкаванне было і застаецца адным з найважнейшых напрамкаў у рабоце сельскіх Саветаў. Асабліва пахвальна, калі не толькі мясцовая ўлада арганізоўвае лю­дзей на добрыя справы, але і яны самі праяўляюць ініцыятыву, што ўдзельнікі нарады і ўбачылі ў Мольдзевічах і Ярэве.

Тэкст і фота Фаіны Касаткінай, газета "Пастаўскі край"

Интернет-ресурсы