Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Набережная Дворец Тызенгауза Поставы ночью Ночная набережная
Храм Постав
Храм Постав
Набережная
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
28 января 2019

Як гаспадар Антоній стане ля палаца

У Паставах вызначыліся з эскізам помніка Антонію Тызенгаўзу.

Конкурс эскізных праектаў рашэннем раённага выканаўчага камітэта быў аб’яўлены ў канцы кастрычніка мінулага года. Палажэнне аб парадку яго арганізацыі і правядзення размясцілі на афіцыйным сайце райвы- канкама, прыняць удзел прапанавалі прафесійным скульптарам і архі­тэк­та­рам. Афіцыйныя запрашэнні былі адпраўлены ў ГА “Беларускі саюз мастакоў”, Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава.

Адгукнулася 8 скульптараў. Яны і прадставілі свае эскізы на суд журы, у склад якога ўвайшлі старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік, яго намеснікі Юрый Кісялёў і Павел Станюш, скульптары, члены Беларускага саюза мастакоў Сяргей Аганаў і Вольга Нячай, прафесар, дэкан архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Армэн Сардараў, старшыня Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі, галоўны спецыяліст упраўлення культуры аблвыканкама, член абласнога мастацка-экспертнага савета па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Дзяніс Юрчак, галоўны ўрач УАЗ “Пастаўская цэнтральная раённая бальніца” Уладзімір Чакавы, начальнікі некаторых аддзелаў райвыканкама.

З праектамі эскізаў журы знаёмілася ў выставачнай зале музея, які знаходзіцца ў палацы Тызенгаўзаў. Кожны меў магчымасць выказаць сваё меркаванне, а некаторыя падрабязна спыняліся на тых дэталях, якія, на іх думку, не зусім адпавядаюць умовам конкурсу або не будуць гарманічна ўпісвацца ў архітэктурны ансамбль палаца. Шляхам галасавання перавагу аддалі праекту, які падрыхтаваў скульптар, дацэнт кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтва Аляксандр Фінскі. Сярод найбольш яркіх яго манументальных работ — мемарыял “Яма. Мінскае гета”, “Нулявы кіламетр” на плошчы Кастрычніцкай у сталіцы, помнік вызваліцелям Рагачова, скульптурныя кампазіцыі для Нацыянальнага тэатра оперы і балета ў Мінску, помнікі Сімяону Полацкаму і Максіму Танку.

— Паслухаўшы меркаванні прафесіяналаў і спыніўшыся на эскізе Аляксандра Фінскага, думаю, што мы зрабілі пра­вільны выбар, — рэзюмаваў старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік. — Помнік будзе адпавядаць вобразу Антонія Тызенгаўза як рэфарматара, мецэната, асветніка, палітычнага і грамадскага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага і лаканічна ўпішацца ў ландшафт і архітэктурны ансамбль палаца Тызенгаўзаў. Устанавіўшы пом­нік, мы ўвекавечым памяць пра асобу, якой належыць выключная роля ў гісторыі Пастаў.

У бліжэйшыя дні работнікі раённага музея адправяць неабходныя дакументы на ўзгадненне ў аблвыканкам, а адтуль іх перашлюць у Адміністрацыю Прэзідэнта. Пасля заключэння экспертнай камісіі скульптар прыступіць да работы. Раённая ўлада заахвочвае ўсіх неабыякавых да гісторыі роднага краю ўнесці свой уклад у агульную справу — прыняць удзел у зборы сродкаў на выраб і ўстаноўку помніка Антонію Тызенгаўзу. Яго адкрыццё прымяркуюць да 610-годдзя Пастаў, якое будзе адзначацца сёлета.

Тэкст і фота Анны Анiшкевіч, газета”Пастаўскі край”

Интернет-ресурсы