Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза Набережная Поставы ночью
Ночная набережная
Ночная набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
17 октября 2018

Юлия Лозикевич – лауреат премии имени Героя Советского Союза Зинаиды Туснолобовой-Марченко

Юлія Лазікевіч з намеснікам старшыні аблвыканкама Уладзімірам Пеніным

Напярэдадні Дня маці ў Віцебскім аблвыканкаме адбыўся ўрачысты прыём, на якім 12 прадстаўніц вобласці былі ўзнагароджаны ордэнам Маці, 25 — прэміямі імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанка. Сярод лаўрэатаў і галоўны рэдактар тэлеканала «Паставы-ТБ» Юлія Лазікевіч. 

— Словамі не перадаць тое, што адчувала на прыёме падчас атрымання з рук намесніка старшыні аблвыканкама Уладзіміра Пеніна прэміі, — расказвала Юлія. — Мець не адно дзіця — мая мара з маленства. Яна ажыццявілася: іх у мяне трое — дзве дачушкі і сынок. Гэта нястомная штодзённая праца і вялікае шчасце з засмучэннямі і радасцямі, няўдачамі і поспехамі. Найвышэйшая ўзнагарода за мацярынскую любоў — пяшчотныя абдымкі і пацалункі дзетак. Бязмежна рада, што жыву ў Беларусі, дзе сем’ям і дзецям удзяляецца пастаянная ўвага з боку Прэзідэнта, урада, органаў мясцовай улады.

У краіне склалася стабільная сістэма мер сацыяльна-эканамічнай падтрымкі мнагадзетных сем’яў: прадугледжаны розныя віды дапамог, ільгот, гарантый. Зроблены акцэнт на ўмацаванне сямейных каштоўнасцей, фарміраванне здаровага ладу жыцця. Прэмія імя Зінаіды Тусналобавай-Марчанка зацверджана аблвыканкамам з мэтай павышэння прэстыжу мацярынства, умацавання інстытута сям’і, сямейных традыцый, прапаганды вопыту ў выхаванні дзяцей. Ёй узнагароджваюцца толькі жанчыны Віцебшчыны.

Віншуем Юлію!

Анна АНІШКЕВІЧ, газета «Пастаўскі край»
Фота Сяргея ПЛЕШАКОВА

Интернет-ресурсы