Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Храм Постав Ночная набережная Поставы ночью Дворец Тызенгауза
Набережная
Набережная
Храм Постав
Ночная набережная
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
18 декабря 2018

Малочка нагадала пра правілы бяспекі

Многія, хто прыходзіў у фірменныя магазіны Пастаўскага малочнага завода, звярталі ўвагу на прадукцыю ў пластыкавай і пюр-пак-упакоўцы з аранжавымі наклейкамі з тэкстам "Соблюдать правила безопасности — это легко!" і значком Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. На прылаўках яна з'явілася ўжо ў другі раз. Упершыню паступіла ў малочныя магазіны горада 14 лістапада.

— Ідэя размясціць на прадукцыі нашага прадпрыемства сваю сацыяльную рэкламу належыць раённаму аддзелу па надзвычайных сітуацыях, — расказвала спецыяліст па маркетынгу малаказавода Наталля Гушча. — РАНС прапанаваў эскіз рэкламы, а мы адобрылі яго, надрукавалі тысячу этыкетак, якія ўручную наклеілі ў першую чаргу на малако, кефір, смятану лінейкі "Легко", а таксама на ін­шую прадукцыю завода ў пюр-паку.

Непасрэдны ўдзел у акцыі прынялі і самі ратаўнікі. У магазіне "Малочны рай" па вуліцы Юбілейнай яны ўручалі кожнаму, хто набываў тавар з наклейкамі, спецыяльныя брашуры, дзіцячую тэматычную літаратуру і размалёўкі.

— Фарміраванне культуры бяспекі ў насельніцтва раёна — важны аспект нашай работы, — гаварыў начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксей Кісель, які знаходзіўся ў магазіне. — Мы рэгулярна выступаем у працоўных калектывах, перад школьнікамі і выхаванцамі дзіцячых садоў. Яшчэ адным крокам у гэтым напрамку з'яўляецца размяшчэнне нашай сацыяльнай рэкламы на таварах народнага спажывання. Спадзяюся, што інфармацыя на малочных прадуктах, якія купляюць усе, лішні раз нагадае грама­дзянам пра неабходнасць выконваць элементарныя правілы бяспекі.

Алена ШАПАВАЛАВА, газета «Пастаўскі край»
Фота аўтара

Интернет-ресурсы