Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 4-12-45 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: postavisp@vitebsk.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Храм Постав Набережная Ночная набережная Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Поставы ночью
Храм Постав
Набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
13 марта 2019

Марафон крэатыву


У мінулую суботу ў актавай зале гімназіі прайшоў "Школьны марафон" — адно з брэндавых мерапрыемстваў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

На раённым этапе конкурсу, які сёлета прысвечаны Году малой радзімы, вызначалася найлепшая пярвічная арганізацыя сярод устаноў адукацыі Пастаўшчыны. Гэта званне падчас трох творчых этапаў аспрэчвалі пярвічкі СШ №№1, 2, 3 і гімназіі.

Пачаўся марафон крэатыўных ідэй і пазітыву з прывітання "Знаёмцеся — гэта мы". У ім каманды-ўдзельніцы ў розных сцэнічных формах адлюстроўвалі дзейнасць сваёй пярвічнай арганізацыі: расказвалі пра сябе, свае захапленні, інтарэсы, сумесную дзейнасць у шэрагах маладзёжнай арганізацыі, агучвалі свае ідэалы, мэты і жаданні, запрашалі ў каманду аднадумцаў. Выступленні суправаджаліся цікавымі фотасправаздачамі, песеннымі, танцавальнымі і тэатралізаванымі нумарамі.

 Другое выпрабаванне — "Дуэт лідараў". У яго ўваходзілі капітан каманды і лідар-дарослы. Мэта конкурсу — прадэманстраваць узаемадзеянне паміж педагогам і навучэнцам. Актыў СШ №3 звярнуўся да патрыятычнай тэматыкі і кранальна інсцэніраваў дыялог сучаснай дзяўчыны і яе равесніцы, на долю якой выпала ваеннае ліхалецце. Прадстаўнікі СШ №1 зрабілі сваёй "фішкай" унутраны голас раз'­юшанага настаўніка, СШ №2 — дэкламацыю верша Аркадзя Нафрановіча пра наш райцэнтр. Прысвяціў сваё выступленне Паставам і дуэт гімназіі — агучыў 5 прычын наведаць наш горад. 

Завяршыўся конкурс прэзентацыяй кніг "Крыніца мудрасці". На гэтым этапе камандам неабходна было зацікавіць гледачоў якім-небудзь беларускім літаратурным творам. Гэта павінен быў быць кароткі аповед, які б утрымліваў інтрыгу, быў здольны зацікавіць чытача і прыцягнуць увагу да кнігі. Інакш кажучы, патрабаваўся своеасаблівы аналаг трэйлера да фільма. Улічваючы сёлетнюю тэматыку "Школьнага марафону" — Год малой радзімы, — зразумелы выбар кнігі, якой аддалі перавагу большасць удзельнікаў. Здагадаліся? Сапраўдны зорны час літаратурна-даследчай працы Ігара Пракаповіча "Чароўны край — Пастаўшчына" арганізавалі навучэнцы СШ №№1, 2 і гімназіі. І ні адна прэзентацыя не была падобнай да другой. Каманда СШ №3 зірнула крыху шырэй і ў жанры драматургіі прапанавала пастаноўку твора Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях".

Ацэньвала выступленне канкурсантаў журы ў складзе старшыні раённага савета ветэранаў Ганны Літвіновіч, метадыста аддзела па адукацыі райвыканкама Алены Тананы, першага і другога сакратароў райкама БРСМ Веранікі Казлоўскай і Анастасіі Скрыдлеўскай. Перамагла ў марафоне каманда СШ №1. Яна ўзнагароджана граматай маладзёжнай арганізацыі і падарункам. Граматы атрымалі прадстаўнікі СШ №3 і гімназіі, якія занялі другое і трэцяе месцы адпаведна. Актывісты СШ №2 заахвочаны падзякай.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч, газтеа «Пастаўскі край»

Интернет-ресурсы