Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Дворец Тызенгауза Ночная набережная Поставы ночью Храм Постав
Набережная
Набережная
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Поставы ночью
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
22 января 2019

Мост паміж краінамі і эпохамі

На гэтым тыдні наш раён з афіцыйным візітам наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Беларусі Дзідзье Канэс.

Высокага госця да нас прывяло жаданне бліжэй пазнаёміцца з Пастаўшчынай. У інтэрв'ю беларускім журналістам ён не раз гаварыў, што не з'яўляецца "офісным" дыпламатам. Любіць паездкі па краіне, кантакты з людзьмі самых розных сфер. Моўнага бар'ера ў яго няма. Ён выдатна валодае рускай мовай.

Улічваючы тое, што на карце раёна ёсць населены пункт з гучнай назвай Парыж, натуральна, што знаёмства французскага пасла з Пастаўшчынай пачалося менавіта адтуль. Спачатку ў суправаджэнні прадстаўнікоў адміністрацыі нашага раёна (старшыні райвыканкама Сяргея Чэпіка, яго намесніка Юрыя Кісялёва і начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіны Чаплінскай) ён наведаў мясцовую школу. Яе навучэнцы ў творчай форме падрыхтавалі для спадара Канэса невялікі экскурс у мінулае роднага краю, а замацавала інфармацыю настаўніца гісторыі Святлана Латыш. Яна прадэманстравала найбольш цікавыя экспанаты, якія захоў­ваюцца ў школьным музейным пакоі, расказала пра асобныя. А налічваецца іх тут больш за тысячу. Ёсць і дзіцячыя калекцыі: пачкі ад запалак, ракавінкі, значкі, манеты, паштоўкі і інш. На развітанне Дзідзье Канэс пакінуў запіс у школьнай кнізе ганаровых гасцей. На адной з яе старонак — словы, напісаныя рукой экс-пасла Францыі ў Беларусі Мішэля Рэнеры, які ў 2013 годзе таксама наведаў пастаўскі Парыж.

Глыбей пранікнуцца самабытнай беларускай культурай еўрапейскаму дыпламату дапамаглі ў Парыжскім СДК і бібліятэцы. Згодна з нацыянальнай традыцыяй, віталі дарагога госця духмяным караваем, а затым узнялі яму настрой вясёлымі найгрышамі беларускіх мелодый і дэманстрацыяй народных тан­цаў. Таксама шмат прыемных эмоцый спадару Канэсу падарыла і знаёмства са старажытным беларускім абрадам калядавання.

Ну а якая прагулка па Парыжы без фатаграфавання на фоне Эйфелевай вежы! Дзідзье Канэс не ўпусціў магчымасці захаваць момант на камеру свайго мабільніка. А я — пацікавіцца, як яму беларускі Парыж. "Маляўніча тут у вас! — пачула ў адказ. — І людзі душэўныя". На больш грунтоўную размову часу не было: наперадзе чакалі пераезд у райцэнтр і наведванне музея ў палацы Тызенгаўзаў.

Зрэшты, менавіта гэты пункт у праграме знаходжання ў Паставах цікавіў пасла больш за ўсё. У прыватнасці, экспазіцыя, прысвечаная Першай сусветнай вайне і непасрэдна Нарацкай аперацыі.

— Гэта тая агульная старонка гісторыі, якая непарыўна звязвае Францыю і Беларусь, — гаварыў Дзідзье Канэс. — Абедзве краіны вельмі моцна пацярпелі ў гэтай вайне, паколькі па іх тэрыторыях праходзіла лінія фронту. Я сам родам з поўначы Францыі, і вёска маіх продкаў была разбурана, так што гэта гісторыя мне блізкая яшчэ і асабіста. А што да Нарацкай аперацыі, то дзякуючы ёй удалося аблегчыць сітуацыю на Заходнім фронце, дзе немцы ў 1916 го­дзе пачалі бітву пад Вердэнам.

Экскурсію па музеі правяла яго дырэктар Таццяна Гарошка. Дыпламат вельмі ўважліва слухаў яе захапляльны аповед і знаёміўся з экспанатамі выставы. Магчыма, гэтая зацікаўленасць французскага боку ў перспектыве перарасце ў сумесны з пастаўскім музеем праект. Ва ўсялякім выпадку, Дзідзье Канэс сказаў, што на 2020 год такая магчымасць разглядаецца.

Людміла Зелянкевіч, газета «Пастаўскі край»

Интернет-ресурсы