Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Набережная Поставы ночью Ночная набережная Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Набережная
Поставы ночью
Ночная набережная
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
15 октября 2018

«Мы умеем удивлять и радовать зрителей». Какие проекты готовят работники культуры?

Крануць душу гледача. Такую мэту ставіць перад сабой калектыў Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна.

А ці атрымалася гэта зрабіць, зразумець вельмі проста. І гэта не апладысменты і не воклічы «біс!» ці «брава!», як можа падацца многім, а слёзы на вачах альбо, наадварот, радасныя іскрынкі ў іх. І я цалкам згодная з высновамі культработнікаў. Часта бываю на разнастайных мерапрыемствах, заўжды імкнуся не толькі ўбачыць «соль», прааналізаваць дзеі і падзеі, але і атрымліваю асалоду ад іх, дзесьці суперажываю. Даўно заўважыла, што часта апладысменты дораць не толькі яскравым нумарам і таленавітым выканаўцам, але і проста знаёмым артыстам. Можа, таму заўжды з задавальненнем назіраю, як гледачы падпяваюць, падтанцоўваюць, выкрыкваюць адказы на пытанні віктарын, смяюцца, употай выціраюць слёзы.

У цяперашнім складзе Цэнтр культуры і народнай творчасці існуе са студзеня 2014-га. Менаві­та тады ён аб’яднаў у адно цэлае метадычны цэнтр былога аддзела культуры райвыканкама, Дом рамёстваў «Стары млын», сельскія клубы і Дамы культуры, кіна­відэазалу. Акрамя таго, на яго базе дзейнічаюць шматлікія творчыя калектывы. Самыя яркія з іх — народны клуб «Майстры», народны клуб нацыянальнай кухні, гульні і абраду «Традыцыя», эстрадная вакальная студыя «Славія».

— Такая рэарганізацыя дазволіла ажыццяўляць больш маштабныя праекты, рабіць іх разнапланавымі, у тым ліку і ў сельскай мясцовасці. Напрыклад, той жа «Шляхецкі баль», які палюбіўся прадстаўнікам усіх пакаленняў. Ён штогод праходзіць у вясковых установах культуры, але мае статус раённага мерапрыемства і цалкам адпавядае яму. А выставы Дома рамёстваў! Зараз іх адкрыццё суправаджаецца не толькі расказамі пра аўтараў і іх работы, але і песнямі, інструментальнымі нумарамі, цікавымі тэатралізаванымі замалёўкамі. Прастора для творчасці — неверагодная, — расказвала дырэктар Цэнтра культуры і народнай творчасці Ксенія Грэська.

Круглы год калектыў паспяхова ладзіць каляндарныя святы, тэматычныя вечары, тэатралізаваныя праграмы, конкурсы, выязныя канцэрты, выставы, ­удзельнічае ў абласных мерапрыемствах. Многім жыхарам Пастаўшчыны ён знаёмы па конкурсах «Майстры вёскі», «Вясенняя хваля», сельскіх падворкаў, які праводзіцца падчас фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік», патрыятычнай акцыі «Спявае пераможная вясна». Гэта свайго роду візітная картка ўстановы.

Работнікі ўстановы актыўна займаюцца этнаграфіяй, фальклорам, тэатральна-драматычным і вакальна-харавым жанрамі. Таксама тут шырока прадстаўлены традыцыйныя народныя промыслы і рамёствы рэгіёна, вядзецца грунтоўная метадычная работа.

— Я задаволена работай калектыву ў цэлым і кожнага структурнага падраздзялення ў прыватнасці. Усе падыходзяць да выканання сваіх абавязкаў творча і адказна, маюць сваю адметнасць, умеюць здзіўляць і радаваць гледачоў. Спадзяюся, што так будзе і надалей, — працягвала Ксенія Вячаславаўна. — Жадаю ўсім работнікам культуры новых цікавых ідэй, натхнення, поспехаў у працы. Няхай вашы задумкі знаходзяць водгук у душах гледачоў!

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ, газета «Пастаўскі край»

Интернет-ресурсы