Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Дворец Тызенгауза Набережная Ночная набережная Поставы ночью
Храм Постав
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Набережная
Ночная набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
24 октября 2016

На тое яны і майстры вёскі

У аграгарадку Кураполле прайшоў пяты раённы конкурс "Майстры вёскі". Калі раней у ім удзельнічалі маладыя сем'і, якія ў асноўным працавалі ў сельскагаспадарчай вытворчасці, то цяпер яны могуць быць заняты і на іншых участках, мець розныя прафесіі. Такім і атрымаўся сёлетні склад удзельнікаў.

Пагранічнік-кантрактнік Ян Урбель і яго жонка Валянціна, якая працуе жывёлаводам, прадстаўлялі вёску Ярэва. Службу на граніцы нясе і Аляксей Раманоўскі. На конкурс ён прыехаў з Палесся з жонкай Аленай і сынам Рэнатам. Чыгуначнік Андрэй Клімашэўскі, Надзея і іх дачушка Ульяна жывуць у Варапаеве. Самай шматлікай аказалася сям'я Вешчанікіных з Кураполля. У Ігара (ён працуе механізатарам сельгаспрадпрыемства) і Іны трое дзяцей, меншай усяго чатыры месяцы.

Замежных гасцей з суседняй Латвіі, якія пастаянна ўдзельнічаюць у конкурсах на Пастаўшчыне, на гэты раз прадстаўлялі электраманцёр Ігар Яхнавец, Эрыка Траццякова і іх дачушка Адрыяна (Рэзекненскі край), а таксама вадзіцель хуткай дапамогі Віталій Маслабоеў з жонкай Аксанай і сынам Майклам (горад Віесітэ).

Конкурс праводзіўся ў рамках свята "Дажынкі", якое ладзілася ў сельгаспрадпрыемстве "Кураполле-агра" і сабрала ў мясцовым Доме культуры шмат людзей. Маладыя сем'і шчыра парадаваліся за сапраўдных хлебаробаў, якія выдатна папрацавалі на сяўбе, нарыхтоўцы кармоў, уборцы ўраджаю. А вяскоўцы ў сваю чаргу горача падтрымлівалі гасцей, з цікавасцю знаёміліся з іх экспазіцыямі-выставамі. Па здымках, розных вырабах, вырашчанай агародніне, выпечцы і многім іншым можна было ўявіць, якімі клопатамі яны жывуць, чым цікавяцца.

Пасля традыцыйнага прадстаўлення, якое праходзіла на сцэне СДК, канкурсантаў вітаў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў. Ён выказаў надзею, што і дарослыя, і дзеці праявяць сябе з найлепшага боку, пасябруюць, знойдуць шмат агульных інтарэсаў. А аб'ядноўваць усіх будзе гліняны чайнік — захавальнік цяпла і сімвал гасціннасці, які быў выраблены яшчэ падчас першага конкурсу на сядзібе вядомага майстра Сяргея Шчэрбы з аграгарадка Навасёлкі-1. З таго часу чайнік "вандруе" з сельсавета ў сельсавет, перадаецца новым гаспадарам мерапрыемства. Атрымаўшы талісман, старшыня Курапольскага сельскага Савета Мікалай Мікалаевіч Яльчык шчыра вітаў гасцей і пажадаў ім удалых выступленняў, прыемнага знаходжання на шчодрай курапольскай зямлі. З такімі пажаданнямі прыступіла да работы і журы на чале з Ю. М. Кісялёвым.

Конкурс пачаўся з візітных прадстаўленняў "Я, ты, ён, яна — разам дружная сям'я". І калі для гледачоў гэта было проста відовішча, то журы ўлічвала такія фактары, як веданне і прэзентацыя сямейных традыцый; мастацкі і музычны ўзровень, артыстызм; арыгінальнасць выступлення; удзел у конкурсе дзяцей. Найбольш поўна тэматыцы конкурсу адпавядала "візітка" гаспадароў — сям'і Вешчанікіных. Яна творча прадэманстравала свае здольнасці і талент і заслужыла найвышэйшую ацэнку журы. Міні-тэатралізаванае прадстаўленне паказалі Клімашэўскія. Упэўнена адчувалі сябе на сцэне Раманоўскія. У цікавай форме расказалі пра сябе госці з Латвіі. Запомнілася і выступленне Урбеляў.

А затым вядучая конкурсу, дырэктар цэнтра культуры і народнай творчасці раёна Ксенія Грэська запрасіла ўдзельнікаў і гледачоў на пляцоўку перад адміністрацыйным будынкам на сельскую спартыўную эстафету. Яркае сонца, мноства вяскоўцаў, усмешкі на тварах людзей — у такой прыязнай атмасферы спаборнічалі канкурсанты. Спачатку яны парамі пераносілі ў вёдрах ваду, потым ручной пілой распілоўвалі бярвенні, шчапалі, складвалі дровы. Найбольш хуткімі, спрытнымі і дружнымі аказаліся сем'і Вешчанікіных, Клімашэўскіх і Яхнавец. Азартна падбадзёрвалі канкурсантаў гледачы і падчас ачысткі імі бульбы, буракоў, морквы і цыбулі. Трэба было бачыць, як хутка і акуратна спраўляліся з гэтай работай не толькі жанчыны, але і мужчыны. Таму і ацэнкі ўсе атрымалі прыкладна аднолькавыя.

Вялікую цікавасць у гледачоў, ды і ў саміх канкурсантаў, выклікала прапанова запрэгчы каня, якога на час паказальных выступленняў даў старэйшы жыхар вёскі Лескава Пётр Мацвеевіч Курыловіч. Па ўсіх правілах, як сапраўдны гаспадар-вясковец, справіўся з гэтым заданнем Ян Урбель. Не адсталі ад яго Ігар Вешчанікін, Ігар Яхнавец і іншыя, пацвердзіўшы, што нездарма ўдзельнічаюць у конкурсе "Майстры вёскі".

Няпроста было журы прааналізаваць сямейныя дасягненні канкурсантаў, вызначыць лепшыя фірменныя стравы, прыгатаваныя загадзя. Па некалькі хвілін давялося затрымлівацца ля кожнага стала-выставы, каб справядліва ацаніць майстэрства і арыгінальнасць гаспадынь. Пастараліся ўсе, але найбольш прыйшліся даспадобры стравы, якія прыгатавалі Вешчанікіны, Раманоўскія, Клімашэўскія, Яхнавец.

Заключным этапам свята стала заданне намаляваць сямейны партрэт. Рознымі паўсталі яго ўдзельнікі на малюнках. А Ігар і Эрыка з Рэзекне адлюстравалі сябе з дзецьмі пад вясёлкай, якая быццам яднала канкурсантаў, дарыла радасць сваёй шматколернасцю. Шчаслівымі і дружнымі выглядалі на падвядзенні вынікаў усе сем'і. Дыплом "Самым гаспадарлівым" быў уручаны Урбелям. Самай крэатыўнай прызнана сям'я Маслабоевых. Трэцяе месца раздзялілі Раманоўскія і Клімашэўскія. Другімі сталі латышы Ігар Яхнавец, Эрыка Траццякова і іх дачушка Адрыяна. Пераможцай конкурсу з максімальнай колькасцю балаў стала сям'я Вешчанікіных з Кураполля.

Пераможцы, прызёры і ўсе ўдзельнікі конкурсу, у тым ліку дзеці, атрымалі дыпломы, каштоўныя падарункі і прызы, пра якія паклапаціліся аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкам БРСМ, раённае аб'яднанне прафсаюзаў, раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў АПК, раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання "Белая Русь", завод "Беліт", магазіны "Мир посуды", "Твой" і "Находка".

— Уражанні ад удзелу ў конкурсе, сустрэч, якія адбыліся на Пастаўшчыне, засталіся найлепшыя, — адзначыла кіраўнік дэлегацыі, дэпутат Рэзекненскага краявога самакіравання Наталля Стасецка. — Шчыра ўдзячны арганізатарам мерапрыемства за тое, што мы адчувалі сябе як дома.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Интернет-ресурсы