Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Храм Постав Поставы ночью Ночная набережная Набережная
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Поставы ночью
Ночная набережная
Набережная
Главная / Новости / Новости района
4 февраля 2019

На вядучай сусветнай выставе – ПМЦ

З 14 па 19 студзеня ў Мюнхене (Германія) праходзіла Міжнародная спецыялізаваная выстава BAU 2019 архітэктуры і будаўніцтва. Да гонару і радасці, сёлета ўдзел у ёй прымалі прадстаўнікі Пастаўскага мэблевага цэнтра.

— Наша прадпрыемства рэгулярна ўдзельнічае ў міжнародных выставах, якія праходзяць у Мілане, Осла, Маскве, — расказваў намеснік дырэктара па паркетнай вытворчасці ПМЦ Генадзій Сіповіч. — Ёсць выставачныя залы на тэрыторыі Кувейта, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Канады. Выстава ў Мюнхене праводзіцца адзін раз у два гады. Гэты факт робіць яе адной з самых значных падзей на рынку будаўніцтва. Інтарэс да яе расце з кожным годам. Мы пяць гадоў рабілі захады, каб выставіць там сваю прадукцыю. Нарэшце планы здзейсніліся.

Выстава размяшчалася на плошчы больш за 200 тысяч квадратных метраў. Лепшыя фірмы і прадпрыемствы больш чым з 40 краін свету прадстаўлялі свае паслугі, навейшыя тэхналогіі і розныя матэрыялы, неабходныя для будаўніцтва і аддзелкі памяшканняў (бетон, камень, дрэва, шкло, кераміку, тэкстыль, арматуру, вокны, дзверы, бытавую тэхніку, дэкаратыўныя прадметы інтэр'ера). Выстава зарэкамендавала сябе як перспектыўная камунікацыйная платформа, стала ідэальным месцам для інвестыцыйных рашэнняў. Тут дальнабачныя вытворцы сустракаюцца з зацікаўленай аўдыторыяй, вядуць перамовы, заключаюць кантракты.

— Прадстаўнікі 34 краін наведалі павільён з прадукцыяй нашага прадпрыемства, — працягваў Генадзій Бярнардавіч. — Асабліва іх зацікавіла паркетная дошка і дзвярныя блокі, дызайн якіх поўнасцю адпавядае сучасным патрабаванням. Прадукцыя ПМЦ мае высокую якасць і карыстаецца попытам практычна ва ўсіх рэгіёнах Расіі, краінах Балтыі, Італіі, Канадзе, а апошняя нашу паркетную дошку пастаўляе ў Злучаныя Штаты Амерыкі.

Па выніках выставы ў Мюнхене спецыялісты маркетынгавай службы ПМЦ цяпер адпраўляюць узоры прадукцыі з цэнамі тым, каго яна зацікавіла. Ёсць надзея, што ў перспектыве многія спажыўцы пажадаюць заключыць дагаворы.

Анна Анiшкевіч, газета “Пастаўскі край”

Интернет-ресурсы