Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Дворец Тызенгауза Набережная Поставы ночью Храм Постав
Ночная набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Набережная
Поставы ночью
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
11 мая 2019

Навекі найлепшае свята ў нас – дзень святой Перамогі

Беларусь адзначыла адно з найгалоўнейшых свят. 9 мая — самы шчымлівы і светлы дзень, сімвал гордасці за тых, хто адстаяў свабоду і незалежнасць краіны, сімвал рашучасці і волі народа і годнасці дзяржавы. Вялікая ўрачыстасць, прысвечаная 74-й гадавіне Перамогі над фашызмам, адбылася і ў нашым райцэнтры.

Вітаючы пастаўчан і гасцей горада, старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік адзначыў, што Беларусь адна з першых прыняла ня сябе ўдар фашысцкіх захопнікаў. На яе зямлі разгарэлася небывалае па маштабе сапраўды ўсенароднае змаганне з ворагам. Больш за 1 мільён 800 тысяч нашых суайчыннікаў ваявалі на франтах, удзельнічалі ў партызанскім руху і падполлі. За гады вайны Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара.

Вогненны смерч не абмінуў і Пастаўшчыну. З першых дзён акупацыі разгарнулася барацьба з захопнікамі. У раёне дзейнічалі падпольныя райкамы КПБ і ЛКСМБ, камсамольска-маладзёжныя і антыфашысцкія арганізацыі і групы, партызанскія брыгады. Навекі засталіся на пастаўскай зямлі воіны-вы­зваліцелі — гвардыі генерал-маёр Ігнат Кляра, гвардыі палкоўнік Дзмітртый Харольскі. А ўсяго на тэрыторыі раёна знаходзіцца 20 воінскіх пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай і 46 помнікаў воінскай славы землякам, якія загінулі. У скверы на алеі Славы ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі ў гонар Герояў Савецкага Саюза Ганны Мас­лоў­скай, Фёдара Маркава, Аляксея Галубкова, Мікалая Красільнікава, Васілія Кірычука, Васілія Сідарэнкі. У брацкіх магілах пахаваны 780 воінаў і ўдзельнікаў супраціўлення. Многія з іх заставаліся невядомымі. За апошнія гады ўстаноўлена 337 прозвішчаў. Пошукавая работа працягваецца.

Пастаўчане ганарацца по­дзвігамі сваіх бацькоў і дзядоў, якія адстаялі гонар і незалежнасць Радзімы. На жаль, з кожным годам іх застаецца ўсё менш і менш. Зараз у раёне пражывае ўсяго 10 ветэранаў вайны і 1 інвалід дзяцінства па яе наступствах.

А на свяце змаглі прысутнічаць толькі трое: Віктар Іванавіч Ашчэпкаў, Іларыён Савельевіч Русалоўскі і Барыс Дзмітрыевіч Сямашка. Звяртаючыся да іх, кіраўнік раёна адзначыў: "Жыццё вашага пакалення — сапраўдны прыклад доблесці, патрыятызму, духоўнай велічы. Мы вучымся ў вас любіць Радзіму і верыць у яе будучыню. Нізкі паклон і бязмежная ўдзячнасць вам за мір і спакой! Няхай гэты святочны дзень будзе для вас яркім і радасным, напоўненым любоўю, цяплом і ўвагай родных і блізкіх". З цёплымі словамі віншаванняў і найлепшымі пажаданнямі таксама звярнуліся да пастаўчан ваенны камісар раёна Мікалай Кулік і старшыня Мала­дзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў Кацярына Музычэнка.

Мітынг заканчваецца, і ад будынка райвыканкама да помніка загінулым героям у цэнтры сквера накіроўваецца калона ўдзельнікаў акцыі "Беларусь памятае". У руках кожнага партрэты дзядоў, прадзедаў, іншых родных і блізкіх — тых, хто здабываў Перамогу на франтах ці ў партызанскіх атрадах, загінуў у полымі вайны або пайшоў з жыцця ўжо ў мірны час. Шэсце калоны ўражвае. Здаецца, што ўсе яны, хто застаўся на партрэтах і ў бяссмерці памяці, разам з намі святкуюць трыумф Перамогі. Цяжка стрымаць слёзы, і многія не стрымліваюць іх.

У знак памяці і ўдзячнасці загінулым кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў, ваеннаслужачых кладуць да падножжа помніка вянкі і кветкі. Затым — хвіліна маўчання і збройны салют. Уздрыгваюць спуджаныя залпам дзеці, але праз імгненне зноў расцвітаюць усмешкамі і весела шчабечуць — небяспекі няма, яны пад мірным небам.

Тым часам на сцэну выходзіць народны хор ветэранаў клуба "Памяць". Гучаць "Майскі вальс" і "Красуй, Беларусь!". Затым канцэрт працягваюць такія папулярныя ў раёне самадзейныя творчыя калектывы, як "25 плюс-мінус", "Паазер'е", "Вітанне", "Славія", "Непаседы", "Груздаўскія цымбалісты", салісты Пётр Кароль, Яўгенія Бяляўцава, Ганна Антух, Аляксандр Кандыбін. Парадавалі азімутаўцы. Як заўсёды эфектным быў выхад юных барабаншчыц. Запомніцца гэты дзень школьнікам, якіх ва ўрачыстай абстаноўцы прынялі на плошчы ў піянеры. А завяршылася святкаванне выхадам на плошчу пад фанаграму песні "Дзень Перамогі" ўдзельнікаў ваенна-спартыўнага клуба "Азімут", тэатра танца "Непаседы" і мала­дзёжнай акцыі "Мы памятаем".

Нак жаль, 9 мая надвор'е не парадавала цяплом. Але колькі яго было ва ўсіх святочных дзеях і вачах людзей! Цяпла, удзячнасці пераможцам, на­дзеі на тое, што, калі і зацягнуць неба хмары, то яны будуць толькі дажджавыя, а грымоты — выключна наваль­нічныя. Бо няма ў свеце нічога даражэйшага, чым жыць пад мірным небам.

Фаіна Касаткіна, газета “Пастаўскі край”

Фота Сяргея Вшыўкава

Интернет-ресурсы