Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Храм Постав Набережная Ночная набережная Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Набережная
Ночная набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
15 октября 2018

Осенняя ярмарка в Поставах

Восеньскі кірмаш прайшоў у мінулую нядзелю на рынку райспажыўтаварыства.

Да пачатку афіцыйнага адкрыцця заставалася дзесьці гадзіна, а многія з капустай, бульбай, зернем, рыбай ужо вярталіся да свайго аўтатранспарту. Жыхары прылеглых вуліц для транспарціроўкі набытага выкарысталі цялежкі. Яны былі загружаны ў асноўным збожжам. Многія прадаўцы з сельскагаспадарчай прадукцыяй, вырашчанай на сваіх прысядзібных участках, размясціліся ўздоўж вуліцы Кастрычніцкай.

На рыначнай плошчы здалёк прыцягвала ўвагу аформленая восеньскімі кветкамі, яркімі шарамі і шыльдай аўтамашына ААТ “Навасёлкі-Лучай”. Загадчыца Лукашоўскага клуба Людміла Мелец з двума музыкантамі весяліла тых, хто прыглядаўся да тавару. А прапаноўвалі тут азімую пшаніцу “ядвіся”, ячмень “ладны”, бульбу “скарб”, кукурузу і салёнае сала. Да кузава машыны была прымацавана таб­лічка з характарыстыкай кожнага віду, дзе ўказваліся тэрміны паспявання, сярэдняя ўраджайнасць, ступень успрымальнасці хвароб, смакавыя і пажыўныя якасці. Вадзіцель Аляксандр Болт — адзін з траіх у раёне, каму сёлета ўдалося перавезці больш за тысячу тон збожжа — хутка падаваў мяшкі з прадукцыяй. Карысталася попытам кукуруза.

— Зерне гэтай культуры багатае бялкамі, — тлумачыць адзін пакупнік другому. — Яно карыснае для індыкоў, гусей. Тры мяшкі ўжо завёз дадому, прыехаў яшчэ па два.

— А “ўладара” сёння не прывезлі? — цікавіцца сямейная пара. — У мінулым годзе ў вас куплялі. Вельмі смачная бульба.

— Не горшы па сваіх якасцях і “скарб”! — рэкламуе тавар намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Славамір Шапель. — Вазьміце на пробу. Спадабаецца — закажаце, і мы даставім вам дадому. Купіць бульбу можна і ў нашым фірменным мага­зіне, праўда, там даражэй. Практыкуем выязны гандаль у мікрараёнах горада.

Бульбай на рынку гандлявалі яшчэ ААТ “Камайскі-агра”, “Хацілы-агра”, збожжам — СП “Дунілавічы-агра”. Россыпам прывезлі ячмень з ААТ “Сцяг Перамогі-агра”.

— Мяшкамі прадаваць, вядома, зручней, — гаварыў малады хлопец Валяр’ян Ожаль, які рупна насыпаў зерне ў мяшкі. — А пакупнікам, канешне ж, лепш россыпам. Чалавек можа купіць і вядро, і два.

Прыглянулася пастаўчанам чыстая, адборная пшаніца з ААТ “Ярэва-агра”. Вадзіцель Генадзь Гінько толькі паспяваў падаваць мяшкі. Ярэўцы першымі завяршылі гандаль і яшчэ да 10 гадзін адправіліся дадому.

Афіцыйнае адкрыццё кірмашу адбылося ў 9 гадзін. На яго прыйшлі прадстаўнікі раённай улады: старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік, яго намеснік Ірына Несцяронак, старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Чаплінская. Права прывітаць пакупнікоў і прадаўцоў было прадастаўлена першаму намесніку старшыні райвыканкама Генадзію Лютынскаму.

— Нягледзячы на сур’ёзныя выпрабаванні сёлетняга над­вор’я, хлебаробы Пастаўшчыны зрабілі ўсё магчымае, каб на стале былі хлеб, малако, мяса, — гаварыў Генадзій Іосіфавіч. — Намалочана амаль 32 тысячы тон збожжа. Закладзены нядрэнны падмурак будучага ўра­джаю — азімых пасеялі нашмат больш, чым было запланавана. А яны, звычайна, добра ро­дзяць. Каб быць з малаком і мясам, нарыхтавана дастаткова кармоў — у сярэднім па 22 цэнтнеры кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Сёння на рынку багаты выбар прадукцыі. Той, хто мае на мэце штосьці купіць, знойдзе абавязкова.

Не змяншаліся чэргі ля палатак, у якіх прапаноўвалася прадукцыя, вырабленая ў цэхах раённага спажывецкага таварыства, за карпам і таўсталобікам з рыбгаса “Навінкі”. Садаводы-аматары больш часу праводзілі ля саджанцаў, якія прывезлі з гадавальнікаў Мінскай вобласці і Лепельскага раёна. Быў попыт на капусту, буракі, моркву, што прадавала маладая сям’я Ракала з Ваўкоў. Некаторыя пыталіся ў іх пра свежыя агуркі. Многія, прысеўшы за столікі, ласаваліся шашлыком, іншай смакатой, прыгатаванай работнікамі рэстарана “Світанак” і кафэ “Паазер’е”.

— Мы з сяброўкай купляць нічога не плануем, — гаварылі дзве пажылыя пастаўчанкі. — Прыйшлі на канцэрт. Цяпер так рэдка пачуеш жывы акардэон, народныя песні! Прыемна слухаць чыстую беларускую мову самадзейных артыстаў Валкоўскага сельскага клуба, цікавай была праграма камайскага “Вясковага экстрыму”, крэатыўным — выступленне варапаеўцаў, стараліся і іншыя.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ, газета “Пастаўскі край”

Интернет-ресурсы