Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Дворец Тызенгауза Ночная набережная Храм Постав Набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Храм Постав
Набережная
Главная / Новости / Новости района
28 декабря 2018

Па новы вопыт – у Рэзекнэ

15–16 снежня дэлегацыя педагогаў Пастаўшчыны наведала сваіх калег з Рэзекненскага краю Латвіі.

У яе склад увайшлі 14 чалавек — прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, спорту і культуры Пастаўшчыны на чале з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галінай Чаплінскай.

Першым прыпынкам стала Малцкая сярэдняя школа. Тут калег з Пастаўшчыны сустрэлі намеснік старшыні Рэзекненскай краявой думы Эльвіра Пізане, кіраўнік краявога аддзела адукацыі Гунтарс Скудра і яго намеснік Віліс Дэксніс.

Дырэктар Малцкай школы Вінера Дзімперэ сцісла распавяла пра асноўныя напрамкі работы ўстановы. Выкладчыкі і навучэнцы музычнай школы, якая ўваходзіць у склад Малцкай агульнаадукацыйнай, падрыхтавалі невялікі канцэрт.

Супрацоўніцтва паміж Пастаўскім раёнам і Рэзекненскім краем пачалося больш за 20 гадоў таму. Эльвіра Пізане і Галіна Чаплінская падпісалі пратакол аб партнёрстве і супрацоўніцтве, згодна з якім абодва бакі працягнуць развіваць дзейнасць у сферах адукацыі, культуры і спорту, удзельнічаць у сумесных праектах і праграмах.

Затым усе разам адправіліся на экскурсію па кабінетах установы адукацыі. Пастаўскіх педагогаў уразілі мультыфункцыянальная зала, якая лёгка трансфармуецца ў розныя памяшканні, кабінет для вырабу ўпрыгожванняў, 3D-зала для вывучэння біялогіі і анатоміі і многае іншае. Яны актыўна задавалі пытанні, цікавіліся, як арганізавана харчаванне ў школе, як адбыўся пераход на электронныя дзённікі і журналы, якім чынам правяраецца якасць адукацыі і інш. На кожнае пытанне атрымалі вычарпальны адказ.

З Малцкай школы дэлегацыя накіравалася ў Сілмалскую дашкольную адукацыйную ўстанову. У чэрвені гэтага года вайсковыя інжынеры ЗША разам з лат­війскімі, самакіраваннем Рэзекненскага краю і прадпрымальнікамі ўцяплілі фасад дзіцячага садка, адрамантавалі дах і замянілі дзверы.

Яго загадчыца Елена Дзене паказала гасцям з Пастаў групы, спартыўна-музычную залу, сталовую і метадычны кабінет, а таксама распавяла пра ўстанову.

— Асаблівасць выхавання ў нашым садзе — магчымасць дзяцей самастойна выбіраць сабе занятак даспадобы, а выхавальнікі пры гэтым іх непрыкметна накіроўваюць, — адзначыла Елена Дзене.

Наступным аб'ектам наведвання стала Малцкая спецыяльная асноўная школа-інтэрнат, дзейнасць якой накіравана на тое, каб усяляк спрыяць развіццю дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. У многіх з іх цяжкая форма паражэння галаўнога мозгу. Школа размешчана ў двух будынках: першы — для дзённага знаходжання інвалідаў, у якім яны праходзяць рэабілітацыю, у другім — інтэрнат для пражывання, вучэбныя кабінеты, сталовая і актавая зала. У гэтай школе асаблівыя дзеці разам з асноўнай атрымліваюць прафесійную адукацыю памочніка повара, швачкі, сталяра. Падчас экскурсіі па навучальнай установе вельмі ўразіў майстар-клас па энкаўстыцы — маляванні васковымі крэйдамі, расплаўленымі на паверхні гарачага праса.

Рэзекненцы паклапаціліся і пра вольны час для сваіх гасцей: арганізавалі экскурсіі па вячэрнім Рэзекнэ, Лузнаўскай сядзібе, зялёнай сінагозе. А на "дэсерт" — наведванне канцэртнай залы "Горс", дзе выступілі аркестр "Сімфанета Рыга" і Інга Кална з канцэртам "Вечны Моцарт". Заключэннем першага дня візіту стала сумесная вячэра і начлег на беразе маляўнічага возера Разнас, аднаго з самых вялікіх у Латвіі.

На наступны дзень пасля сняданку педагогі Пастаўшчыны адправіліся ў Грышканскую дашкольную ўстанову. Тут гасцей сустрэлі старшыня Грышканскай воласці Яніс Алексанс і загадчыца дзіцячага садка ў нацыянальных касцюмах. Нягледзячы на выхадны дзень, работнікі сада і іх выхаванцы падрыхтавалі сюрпрыз — невялікі канцэрт.

Яўнстружанская асноўная школа стала апошнім пунктам маршруту пастаўскіх педагогаў. У гэтай установе адукацыі, як і ў Малцкай школе, арганізаваны заняткі па робататэхніцы, падчас якіх дзеці не толькі збіраюць робатаў з канструктара, але і набываюць базавыя навыкі праграмавання. Некалькі вучняў з задавальненнем прадэманстравалі іх на практыцы. Цікава, што ў гэтай установе традыцыйны школьны званок замянілі на электронны: кожны раз гучыць розная музыка, апавяшчаючы аб заканчэнні або пачатку ўрока.

Напрыканцы гасцей запрасілі яшчэ на адну незвычайную экскурсію — у музей і майстэрню музычных інструментаў Гунара Ігаўніса. Тут да пастаўчан далучыўся старшыня Рэзекненскай краявой думы Монвід Шварц. Аповеды пра гісторыю з'яўлення некаторых інструментаў Гунар дапаўняў дэманстрацыяй іх гучання. А некаторым гасцям пашчасціла нават пайграць на іх.

Заключны абед у рэстаране «Гайгалава»... Словы падзякі з абодвух бакоў і абяцанне сустрэцца яшчэ не раз… Атрымаўшы новы вопыт і эмоцыі, дэлегацыя пастаўскіх педагогаў адправілася дадому.

Тэкст і фота Наталлі Налей, газета “Пастаўскі край”

Интернет-ресурсы