Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 4-12-45 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: postavisp@vitebsk.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Дворец Тызенгауза Храм Постав Ночная набережная Поставы ночью
Набережная
Набережная
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Ночная набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
6 сентября 2019

Паклікаў у класы званок

Ён празвінеў у беларускіх школах у панядзелак, апавясціўшы больш за мільён школьнікаў пра пачатак новага навучальнага года. За парты сёлета селі і 3 500 навучэнцаў Пастаўшчыны, сярод якіх 390 першакласнікаў – рэкордная колькасць пачаткоўцаў у нашым раёне за апошнія 10 гадоў 

Па традыцыі на ўрачыстыя лінейкі з нагоды першага званка разам з бацькамі і іншымі роднымі вучняў у агульнаадукацыйныя ўстановы пастаўскага краю завіталі шматлікія госці, у тым ліку прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта. Асабліва высокія яны былі ў Дунілавіцкай яслі-сад—сярэдняй школе. Акрамя кіраўніка раёна Сяргея Чэпіка, яго намесніка Юрыя Кісялёва і начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Аляксандра Кашырына, туды прыехалі старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Леанід Анфімаў і старшыня Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці Вадзім Заранкін. 

Перад пачаткам лінейкі вышэйшыя службовыя асобы краіны ў суправаджэнні прадстаўнікоў раённай улады і дырэктара школы Васілія Бульбянова зрабілі экскурсію па навучальнай установе: наведалі класы і вучэбныя кабінеты, актавую, спартыўную і трэнажорную залы, сталовую, пазнаёміўшыся з матэрыяльна-тэхнічнай базай і асаблівасцямі вучэбна-выхаваўчага працэсу. Як адзначыў пазней Леанід Анфімаў у размове з журналістамі (а іх таксама было нямала, не толькі з раённых, але і з рэспубліканскіх СМІ), яму хацелася паглядзець, наколькі сельская школа можа параўнацца па адукацыйным узроўні з гарадской. І, па словах старшыні Камітэта дзяржкантролю краіны, розніцы ён не заўважыў. Дунілавіцкая ЯССШ ніколькі не саступае ні па сваёй аснашчанасці, ні па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў прыватнасці 98-й школе Мінска, у якой нярэдка бывае, з’яўляючыся яе выпускніком. 

Але асабліва любіць наведваць Леанід Васільевіч невялікія вясковыя школы. Кажа, яны бліжэйшыя па духу, паколькі да пераезду з бацькамі ў Мінск сам закончыў сельскую базавую школу ва Уладзімірскай вобласці Расіі. Штогод 1 верасня імкнецца ў рэгіёны, каб раздзяліць з дзецьмі, настаўнікамі і бацькамі ўрачыстасць моманту. Сёлета выбраў Дунілавічы. Вітаючы тут усіх прысутных, заўважыў: Дзень ведаў — сапраўды ўсенароднае свята, да якога мае дачыненне кожны беларус.
 
— Для мяне яно не менш хвалюючае, чым для астатніх, бо я выступаю ў дзвюх іпастасях — як дзядуля, унучкі якога ідуць у школу, і як чыноўнік, які стаіць на варце інтарэсаў дзяржавы, — гаварыў Л. В. Анфімаў. — Наша краіна ўкладвае вялізныя сродкі ў развіццё сістэмы адукацыі. На гэтыя мэты выдзяляецца 17 працэнтаў дзяржаўнага кансалідаванага бюджэту, што з’яўляецца самай вялікай лічбай у яго расходнай частцы. Гэта амаль 6 мільярдаў рублёў, палова з якіх ідзе на патрэбы агульнай сярэдняй адукацыі. 

Кіраўніцтва Беларусі і далей будзе рабіць усё магчымае для развіцця адукацыйнага працэсу, запэўніў высокі госць. Звяртаючыся да школьнікаў, ён пажадаў ім поспехаў у вучобе, набыць такія веды, якія адкрыюць усе дарогі ў жыцці, вырасці годнымі людзьмі, сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы. Ну а перша¬класнікам — каб школа стала для іх родным домам, а гэты дзень запомніўся на ўсё жыццё. Шчырыя словы Леанід Васільевіч адрасаваў педагогам, назваўшы іх архітэктарамі, скульптарамі чалавечых душ, ад каго ў многім залежыць, з якімі ведамі і якімі людзьмі выйдуць вучні са школ. Пры гэтым адзначыў немалую ролю бацькоў і грамадства ў цэлым, якія павінны ўсяляк дапамагаць настаўнікам. 

З віншаваннямі і пажаданнямі да прысутных звярнуліся таксама заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь, дырэктар Дунілавіцкай ЯССШ Васілій Бульбяноў і старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік. Першакласнікам, якіх сёлета 11, яны зычылі, каб дарога ў краіну ведаў была захапляльнай і цікавай. Вучням 11 класа — добра закончыць апошні вучэбны год і выбраць прафесію даспадобы, якая адначасова будзе карыснай для Пастаўскага раёна і краіны ў цэлым. А ўсім 108 школьнікам — моцнага здароўя, выдатных адзнак, дабрабыту і мірнага неба над галавой. 

Было дадзена слова таксама пачаткоўцам і іх старэйшым таварышам, якія налета развітаюцца са школай. Апошнія ў вершах падзяліліся з малышамі сваім вучнёўскім вопытам. Па традыцыі кожны першакласнік атрымаў у падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі кнігу «Беларусь — наша Радзіма». Місію ўручыць яе ўзяў на сябе Леанід Ан¬фімаў, які сам прыехаў не з пустымі рукамі. Дунілавіцкім школьнікам ён прывёз шахматы з лагатыпам Камітэта дзяржкантролю і надпісам «Усе хады пралічаны», які стаў дэвізам дзяржаўнага органа. Акрамя таго, самыя маленькія ўдзельнікі свята атрымалі падарункі ад Пастаўскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» — альбомы для малявання і закладкі для кніг з віншавальным тэкстам, віншавальныя паштоўкі ад старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Ула¬дзіміра Цярэнцьева, які ўзначальвае абласную арганізацыю «Белай Русі», і паветраныя шарыкі ад 11-класнікаў. 

Яшчэ адзін госць свята — старшыня КУСП «Дунілавічы-агра» Андрэй Сарапененка — падарыў навучальнай установе бензакасу для падтрымання і без таго ідэальнага парадку на яе тэрыторыі. А двум вучням школы — Максіму Літоўцу і Аляксею Гасюку, якія летам актыўна дапамагалі гаспадарцы ва ўборцы ўраджаю, — уручыў грашовыя прэміі. 

І вось свята завершана. Уруча-ны ўсе падарункі і кветкі на-стаўнікам у знак павагі і ўдзячнасці за іх нялёгкую працу. Прагучаў першы званок, які далі першакласніца Паліна Таяновіч і 11-класнік Дзмітрый Собаль. Пачаткоўцы за руку з настаўніцай Марыяй Жынь, а за імі і іншыя вучні накіроўваюцца ў школу на першы ўрок. Сёлета яго тэмай быў абраны радок з верша Я. Купалы «Маладая Беларусь» — «Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі». А прысвячаўся ён Году малой радзімы і юбілею Вялікай Перамогі.

Тэкст і фота Алены Шапавалавай, газета «Пастаўскі край»

Интернет-ресурсы