Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Храм Постав Набережная Ночная набережная Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Поставы ночью
Храм Постав
Набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
19 октября 2017

Парад дзіцячых талентаў для любых мам, бабуль

У кожным лёсе галоўны чалавек — мама. Як здорава, што ў нашай краіне ёсць Дзень маці, які дае нагоду павіншаваць самых родных, дарагіх і падзякаваць ім за любоў і самаахвярнасць. Вельмі ярка, прыгожа і кранальна атрымалася гэта на тэатралізаваным канцэрце ў раённым Доме культуры.

Адметнасць сёлетняга мерапрыемства ў тым, што на сцэну запрасілі не мам са стажам, а тых, хто толькі спазнаў найвялікшае шчасце мацярынства. Гэта Наталля Табунова, Вольга Балотнікава, Аляксандра Стоўбун, Яна Пятрова, Вікторыя Іршонак, Ілона Урандайкіна, Надзея Яршова. Вядома ж, яны выйшлі са сваімі першынцамі, якім ад некалькі месяцаў да года-паўтара. Хтосьці з немаўлят у новай абстаноўцы прыціх на маміных руках, іншыя, упершыню трапіўшы ў “вялікі свет”, разглядвалі яркія дэкарацыі, хлопчыкі (на тое і будучыя мужчыны!) праявілі самастойнасць і тупалі па сцэне. Такія смелыя і цікаўныя маленькія чалавечкі!

Урачыстасць закончылася. Разыходзячыся, і ўдзельнікі, і гледачы дзяліліся ўражаннямі: “Якое прыгожае свята!”, “Перахваляваліся, але выступілі добра”, “Якія класныя танцы!”, “Цыркачы, як заўсёды, на вышыні”, “Расчуліла песня пра бабулю. Што за таленавітыя дзеці!”.

А ўсёй гэтай феерыі трэба было навучыць, адрэпеціраваць, звесці ў адно цэлае і ў найлепшым выглядзе прадэманстраваць са сцэны. Хвала ўсім, хто займаўся і займаецца з дзецьмі, выяўляе і адшліфоўвае іх таленты, а таксама рэжысёру святочнага дзейства Алене Слядзеўскай.

Фаіна КАСАТКІНА.
Фота аўтара і Сяргея Вшыўкава.

Интернет-ресурсы