Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Дворец Тызенгауза Набережная Ночная набережная Поставы ночью
Храм Постав
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Набережная
Ночная набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
30 августа 2016

Пасля тыднёвага перапынку

ФОТО: Першы сакратар райкама БРСМ Іна Каралёва віншуе механізатара Максіма Адынца.

У мінулую суботу пасля тыднёвага перапынку камбайнеры ААТ "Кураполле-агра" зноў выехалі ў поле. Паспрабавалі ўбіраць пшаніцу ў Крашневе, але вымушаны былі адступіць: тэхніка на пераўвільготненай глебе буксавала. Прыйшлося пераехаць на ўчастак ля вёскі Чарэмушнікі Пагарныя, дзе няўбраным заставаўся ячмень. Тут працавалі і ў нядзелю.

— Жніво ніколі не бывае лёгкім, але такога, як сёлета, на маёй памяці не было, — адзначыў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Сяргей Уладзіміравіч Астапчук. — Спыніліся практычна на фінішы, калі зерневыя і зернебабовыя засталося абмалаціць нямногім больш чым на 200 гектарах. Нягледзячы на сонечнае надвор'е, якое ўсталявалася ў апошні час, глеба падсыхае марудна. Таму рабіць прагнозы складана. Будзем працаваць.

Прайшоў ужо месяц, як у гаспадарцы пачалі ўборку зерневых. Камбайнеры Мікалай Адынец, Віналій Мішута, Васілій Бароўка, Сяргей Гінько, Юрый Усовіч, Анатолій Чарэнка, Аляксей Гінько і іх памочнікі разлічвалі, што ўправяцца са жнівом раней. З такім разлікам працавалі на адвозцы збажыны механізатары і вадзіцелі. Яшчэ ў сярэдзі¬не месяца першым у раёне перавёз тысячу тон зерня малады механізатар Максім Адынец.

Цяпер кожная тона, кожны гектар даюцца з цяжкасцю. Тым не менш экіпажы папаўняюць свае асабістыя рахункі. Без затрымкі дапрацоўваюць на зернесушыльным комплексе збажыну Мікалай Краміч, Руслан Жук, Андрэй Іваноў і Андрэй Бялоў. Не спыняецца работа на таку. Тут засыпана 350 тон насення азімых зерневых, 185 з іх ачышчаны. Гаспадарка адной з першых у раёне перавыканала план засыпкі насення яравых.

У дні вымушаных прастояў на жніве механізатары не сядзелі без справы, бо працягваецца нарыхтоўка кармоў, ідзе актыўная работа па закладцы надзейнай асновы ўраджаю будучага года. У лепшыя агратэхнічныя тэрміны на 100 гектарах пасеялі рапс. Усяго пад азімыя глеба ўзарана на 1060 гектарах з планавых 1450. Разам з Дзмітрыем Лысёнкам, Аляксандрам Яначкіным, Сяргеем Койрам, Паўлам Балтом на ворыве глебы працавалі ўдзельнікі жніва Юрый Усовіч, Юрый Сівы. У панядзелак расклад сіл некалькі змяніўся. Следам за механізатарамі Максімам Адынцом і Віктарам Давыдавым, якія вядуць перадпасяўную апрацоўку глебы, вывеў у поле шыроказахопны сеяльны агрэгат Павел Болт. Юрый Сівы перасеў на загрузчык насення. Не стаіць на прыколе і прэс-падборшчык Аляксандра Яначкіна, які ў залежнасці ад надвор'я працягвае нарыхтоўваць з другога ўкосу траў сянаж ва ўпакоўцы.

Работы ў полі не менее. Але важнейшым на сённяшні дзень застаецца завяршэнне жніва. Тады каля дзясятка механізатараў і вадзіцеляў змогуць уключыцца не толькі ў сяўбу азімых, але і ў правя¬дзенне зяблевага ворыва, нарыхтоўку кукурузнага сіласу.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА

Интернет-ресурсы