Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Поставы ночью Храм Постав Набережная Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Храм Постав
Набережная
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
24 февраля 2020

Паважаныя ваеннаслужачыя, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаабавязаныя запасу і воіны-інтэрнацыяналісты! Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

23 лютага — усенароднае свята моцных, мужных, цвёрдых духам людзей. Але ў першую чаргу гэта свята тых, хто ваенную справу, службу ва Узброеных Сілах выбраў сваёй прафесіяй, пастаянна шліфуе воінскае майстэрства, стварае і ўдасканальвае баявую тэхніку, выхоўвае ў маладых салдат пачуццё адданасці Радзіме.

Абарона Айчыны — галоўны абавязак, выкананне якога для кожнага — справа гонару. Аддаём даніну павагі і прызнання ўсім пакаленням абаронцаў, якія адстаялі свабоду роднай зямлі. Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасуем ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за подзвіг і мужнасць, праяўленую ў гады суровых выпрабаванняў. Упэўненыя, што маладое пакаленне, якое ста­іць на варце рубяжоў краіны, годна прадоўжыць слаўныя традыцыі. Жадаем вам здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў і новых здзяйсненняў.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, воіны-інтэрнацыяналісты, афіцэры, прапаршчыкі, сяржанты і салдаты!

Дзень абаронцаў Айчыны нясе ў сабе сімвалічнае адзінства мінулага і цяперашняга. Віншуем са святам усіх, хто прайшоў франтавымі дарогамі, адстаяў нашу свабоду і незалежнасць у войнах, быў прыкладам адданага служэння Радзіме ў пасляваенны перыяд, сваёй ратнай працай мацаваў баявую магутнасць краіны, з гонарам выконваў інтэрнацыянальны абавязак. Сёння верныя традыцыям старэйшых пакаленняў нашчадкі пераможцаў надзейна ахоўваюць родныя рубяжы, гарантуюць беларускаму народу права на шчаслівую будучыню.

Жадаю вам, вашым родным і блізкім шчасця, моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, бадзёрасці і аптымізму, новых здзяйсненняў у службе і працы на карысць Айчыны.

Мікалай Кулік, ваенны камісар Пастаўскага раёна, падпалкоўнік

Интернет-ресурсы