Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Ночная набережная Дворец Тызенгауза Храм Постав Набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Набережная
Главная / Новости / Новости района
28 сентября 2016

Павучальны вопыт пастаўчан

Напрыканцы ліпеня пастаўская дэлегацыя, якую ўзначальваў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў, прыняла ўдзел у днях Рэзекненскага краю. Латвійскім бокам была прапанавана насычаная праграма. У ліку іншых у яе рамках  адбылася сустрэча з кіраўніцтвам праўлення таварыства з абмежаванай адказнасцю “Супружава-М”.

Размова ішла пра сельскую гаспадарку, у прыватнасці пра малочную жывёлагадоўлю. Падчас абмеркавання гэтай тэмы шмат слушнага выказаў член нашай дэлегацыі Юрый Францішкавіч Шымчык,  дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Навасёлкі-Лучай”, дзе на практыцы прымяняюцца найноўшыя тэхналогіі па вытворчасці малочнай прадукцыі.  Аднак з-за абмежаванасці часу шэраг пытанняў застаўся нявысветленым. Таму вырашылі  абмеркаваць іх падчас чарговай сустрэчы, якая нядаўна адбылася на пастаўскай зямлі.

У склад дэлегацыі на чале з намеснікам старшыні Рэзекненскай краявой думы Эльвірай Пізане ўваходзілі старшыня пастаяннай камісіі па развіцці краявога самакіравання Каспарс Мелніс, старшыня праўлення ТАА “ProCeva” Інгемарс Буткевічс, старшыня праўлення ТАА “Супружава-М” Павелс Мелніс і механік гэтай сельгасарганізацыі Віктарс Чударс. З імі сустрэўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Сяргеевіч Гутараў. Кіраўнік раённай вертыкалі расказаў пра  сацыяльна-эканамічнае раз­віццё працоўных калектываў Пастаўшчыны, адказаў на пытанні.

Затым у суправаджэнні начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіны Мікалаеўны Чаплінскай госці з горада-пабраціма наведалі ААТ “Навасёлкі-Лучай”, пабывалі на сучаснай малочнатаварнай ферме “Коўзаны”. Вопытам укаранення імпартных даільных робатаў Lely Astronut, арганізацыі аўтаматычнага даення кароў, дыягностыкі і кармлення жывёлы падзяліўся дырэктар сельгаспрадпрыемства Ю. Ф. Шымчык. Былі агучаны аб’ёмы ўкладзеных інвестыцый у стварэнне новай робатызаванай фермы. Прыво­дзіліся разлікі росту эканамічнай эфектыўнасці вытворчасці малака, якая дасягаецца за кошт значнага росту надояў у параўнанні з традыцыйнымі тэхнало­гіямі. У Коўзанах за першае паўгоддзе ад кожнай каровы атрымалі ў сярэднім па 3621 кг малака, у той час як у цэлым па гаспадарцы гэта лічба  склала 2581 кілаграм.

Гасцей цікавілі іншыя фактары павышэння эканамічнай эфектыўнасці. У іх ліку якасць  малака, падрыхтоўка кадраў, доля ручной працы, захваральнасць  жывёлы, сэрвіснае абслугоўванне тэхналагічнага абсталявання, збалансаванасць кармавых рацыёнаў і г. д.

Прычыну дэталёвага знаёмства з сучаснай вытворчасцю  кіраўнік ТАА “Супружава-М” Павелс Мелніс растлумачыў тым, што ў таварыстве, якое ён узначальвае, плануюць стварыць невялікую робатызаваную гаспадарку. Таму і цікавіць любы практычны вопыт у гэтай справе.

Вельмі карысным атрымалася знаёмства з Інгемарсам Буткевічсам. Таварыства, якім ён кіруе, пастаўляе з-за мяжы малочнае абсталяванне, у тым ліку робатаў, для фермерскіх і іншых гаспадарак Латвіі. Спецыяліст  дасканала валодае пытаннямі тэхналогіі вытворчасці малака, рацыянальнага кармлення жывёлы і іншымі.  Яны і былі абмеркаваны з загадчыкам фермы Леанідам Ігнацьевічам Дунцом і заатэхнікам Таццянай Пятроўнай Жахоўскай. У прыватнасці, гаворка ішла пра кармленне кароў: пэўную колькасць канцэнтратаў, што  прываблівае жывёлу, яны атрымліваюць непасрэдна ў працэсе даення. Інгемарс Буткевічс прапанаваў перагледзець рацыён шляхам павелічэння колькасці камбікорму непасрэдна ў сумесях, якія трапляюць на кармавы стол. Забягаючы наперад, трэба сказаць, што дырэкцыя і спецыялісты пайшлі на эксперымент і купілі новую праграму аўтаматызаваных разлікаў арганізацыі кармлення жывёлы. Наколькі яна будзе эфектыўнай, стане вядома ўжо ў бліжэйшы час.

Што да далейшага знаходжання латвійскай дэлегацыі на Пастаўшчыне, то госці з Рэзекне з задавальненнем наведалі і робатызаваную ферму “Волахі”  ААТ “Хацілы-агра”, якая была здадзена ў эксплуатацыю ў ліку першых на Віцебшчыне, азнаёміліся з новымі тэхналогіямі вытворчасці сыроў і іншай прадукцыі на малочным заводзе. Памятнымі сталі праходжанне трасы ў “вяровачным гарадку” ў Азёрках, удзел у іншых мерапрыемствах, арганізаваных для гасцей.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА

Интернет-ресурсы