Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Набережная Ночная набережная Дворец Тызенгауза Поставы ночью
Храм Постав
Храм Постав
Набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
8 января 2019

«Прыгоды Бураціна» па-пастаўску

У чарговы раз раённы Дом культуры парадаваў маленькіх і дарослых гледачоў навагодняй пастаноўкай. Сёлета новае гучанне набыла старая добрая казка "Прыгоды Бураціна". Абодва прадстаўленні, якія адбыліся 25 і 26 снежня, прайшлі з аншлагам.

Спектакль падарыў гледачам мноства станоўчых эмоцый, яркіх уражанняў, цікавых сюжэтных паваротаў, дух прыгодніцкага авантурызму, прыгожыя касцюмы і дэкарацыі. Ну і, вядома, навучыў дабру, веры ў цуды, моцнай дружбе і справядлівасці. А паклапаціліся пра гэта даверлівы Бураціна (Жэня Васілевіч, навучэнец СШ №1), добрая Чарапаха Тарціла (Таццяна Кухальская, РДК), майстравіты Папа Карла (Канстанцін Юхновіч, шпіталь), Дурымар (Аляксандр Бандарэнка, СШ №1), Карчмарка (Вераніка Сіланава, раён газазабеспячэння), Снягурка (Ганна Антух, ДШМ імя А. Тызенгаўза) і іншыя персанажы. Адразу ў трох ролях — Паштальёна Печкіна, памочніка майстра і Дзеда Мароза — паўстаў Аляксандр Баглікаў (шпіталь). Так і веяла харызмай ад хітрых злодзеяў Лісы Алісы (Алена Слядзеўская, РДК. Яна ж з'яўляецца рэжысёрам пастаноўкі), Ката Базіліа (Яўгеній Гатоўчык, СШ №2) і Карабаса Барабаса (Адзіл Валіеў, лясгас).

Ствараць на сцэне казачную атмасферу галоўным героям дапамагалі ўдзельнікі дзіцячых калектываў РДК: узорнай вакальнай студыі "Юніта", танцавальнага калектыву "Карамелькі", арт-студыі "Экспромт", тэатральнага калектыву "Дзіцячы квартал", узорнай цыркавой студыі "Каскад", а таксама ансамбль барабаншчыц і танцавальны калектыў ДШМ імя А. Тызенгаўза. Усяго ў пастаноўцы было за­дзейнічана каля 170 чалавек. І гэта толькі артысты!

Падрыхтоўку да спектакля калектыў РДК пачынае яшчэ восенню: збіраецца разам, абмяркоў­вае персанажаў, касцюмы, дэкарацыі, асвятленне і іншае. І заўсёды імкнецца паднесці тую ці іншую гісторыю ва ўласнай інтэрпрэтацыі. Для гэтага ў пастаноўку ўключаюцца, вобразна кажучы, героі нашага часу. Так, сёлета непадробнае захапленне ў малечы выклікалі лялькі Лол, а няхітрыя рухі з кліпа на песню "Скібідзі" гурта "Літл Біг" паўтарала амаль уся глядзельная зала.

А каб разнастаіць казачную дзею, ужо трэці год запар раённы Дом культуры запрашае прыняць у ёй удзел гасцей з Мінска. На гэты раз дрэсіраванымі поні, конікам і шоу мыльных пузыроў гледачоў здзіўляў цырк "Антрэ".

Гатовая казка — вынік карпатлівай калектыўнай працы прыблізна трохсот чалавек. Цудоўны вынік!

Вераніка Філановіч, газета “Пастаўскі край”
Фота Сяргея Вшыўкава

Интернет-ресурсы