Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 4-12-45 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: postavisp@vitebsk.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Набережная Поставы ночью Ночная набережная Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Набережная
Поставы ночью
Ночная набережная
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
22 мая 2020

Расставілі ўсе кропкі над «і»

Эпідэмія каранавіруса паўплывала на ўсе сферы нашага жыцця, у тым ліку на работу сістэмы адукацыі. Спачатку з-за неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі ў рэспубліцы на два тыдні былі падоўжаны вясеннія канікулы ў школьнікаў. Затым бацькам вучняў дазволілі самім вырашаць, будзе дзіця ў апошняй чвэрці наведваць урокі ці стане займацца дома. Пэўны час не было яснасці і ў тым, калі сёлета завершыцца навучальны год у агульнаадукацыйных установах і пачнуцца выпускныя і ўступныя іспыты, як пройдуць апошнія званкі і выпускныя вечары. І вось нарэшце расстаўлены ўсе кропкі над «і».

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прыняло рашэнне, што пераносіць на больш позні тэрмін заканчэнне навучальнага года не будзе — ён завершыцца, як і належыць, 30 мая. У гэты дзень у школах празвініць апошні званок і адбудуцца ўрачыстыя лінейкі. Праўда, пройдуць яны не так шырока, як звычайна, без удзелу бацькоў і іншых гасцей. А вось рэспубліканскі «Апошні званок», які сёлета планаваўся ў Бабруйску, праводзіцца не бу­дзе. Адпаведна, адменена і аналагічнае раённае свята ў Паставах.

Што да выпускных экзаменаў за курс сярэдняй і базавай школы, то яны пройдуць з 1 па 9 чэрвеня. Для 9-класнікаў датамі здачы іспытаў вызначаны 2, 4 і 9 чэрвеня. У гэтыя дні школьнікі напішуць дыктоўкі па беларускай і рускай мовах і выканаюць кантрольную работу па матэматыцы. 11-класнікі будуць пі­саць пераказ па беларускай або рускай мове (на выбар), выканаюць кантрольную па матэматыцы і здадуць у вуснай форме экзамены па гісторыі Беларусі і замежнай мове. Для іх таксама ўстаноўлены тры даты правядзення пісьмовых экзаменаў — 1, 3 і 5 чэрвеня.

Атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі выпускнікі атрыма­юць 10—11 чэрвеня. Іх уручаць ва ўрачыстай абстаноўцы. З фарматам правядзення мерапрыемства кожнай навучальнай установе дадзена права вызначацца самастойна разам з прадстаўнікамі бацькоўскага камітэта і мясцовай уладай. У чацвер у аддзеле па адукацыі райвыканкама адбылася нарада з дырэктарамі школ раёна па гэтым пытанні. Дакладна вядома, што ніякіх выпускных вечароў на Пастаўшчыне право­дзіцца не будзе.

Яшчэ адно важнае для выпускнікоў і іх бацькоў пытанне — цэнтралізаванае тэсціраванне. Сёлета яно пачнецца 25 чэрвеня. Новаўвядзеннем гэтага года стане тое, што два прадметы — руская мова і матэматыка — будуць падзелены на ЦТ на два дні. Рэгістрацыя на ЦТ завершыцца 1 чэрвеня ў 18.00.

Алена Шапавалава

Интернет-ресурсы