Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Храм Постав Ночная набережная Набережная Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Поставы ночью
Храм Постав
Ночная набережная
Набережная
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
11 июня 2019

Роднаму гораду і землякам

Адной з галоўных падзей у рамках сёлетняга фестывалю "Звіняць цымбалы і гармонік" стала святкаванне 610-годдзя Пастаў. У пятніцу, 7 чэрвеня, у раённым Доме культуры адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны юбілейнай даце.

Разам з пастаўчанамі — прадстаўнікамі працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада, ветэранамі працы і Вялікай Айчыннай вайны, вучнёўскай моладдзю — на ўрачыстасці прысутнічалі ганаровыя госці: старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзі¬мір Цярэнць¬еў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Пастаўскай выбарчай акрузе №29, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Сяргей Зямчонак, а таксама прадстаўнікі замежных дэлегацый гарадоў-пабрацімаў, якія прыехалі на фестываль.

Адкрылі ўрачысты сход юныя ўдзельнікі тэатра танца "Непаседы". Следам да іх далучыліся народны хор настаўнікаў, заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны фальклорны ансамбль "Паазер'е" і народны ансамбль народнай песні "Вітанне". Вялікі зводны хор выканаў гімн Пастаў, пасля чаго вядучая запрасіла на сцэну старшынь абласнога Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта.

Вітаючы прысутных у зале, Уладзімір Цярэнцьеў адзначыў, што Паставы — самы заходні райцэнтр Віцебскай вобласці і такая спецыфіка размяшчэння ў многім садзейнічала яго няпростаму развіццю. Наш край перыядычна разрывалі розныя канфесійныя падзелы, праз яго праходзілі ўсе войны. Дастаткова ўзгадаць толькі ХХ стагоддзе. Вялікія чалавечыя і матэрыяльныя страты Пастаўшчыне нанеслі Першая і Другая сусветныя войны. Не менш цяжкім аказаўся і час пасля развалу Савецкага Саюза, калі з раёна былі выведзены воінскія часці і сотні людзей засталіся без работы.

— Але пастаўчане не здаліся, яны выстраілі эканоміку раёна, знайшлі сябе ў бізнесе, прадпрымальніцтве, далейшым развіцці рэгіёна. Сёння Паставы — гэта горад з асаблівым каларытам і аўрай. Ён не падобны на іншыя беларускія гарады і вымушае многіх, хто тут бывае, палюбіць яго ўсёй душой, — гаварыў выступоўца.

Ад імя Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Уладзіміравіч выказаў падзяку ўсім, хто паднімаў горад і раён у пасляваенны перыяд, развіваў эканоміку ў няпростыя 90-я і нулявыя гады, дабіўся таго, што сёння мы жывём у прыгожым, утульным, камфортным райцэнтры, дзе ёсць усе магчымасці для сацыяльнага развіцця. У сваім выступленні ён не абмінуў увагай таксама Міжнародны фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік", заўважыўшы, што гэта брэнд не толькі Пастаў, але і ўсёй краіны. Унікальнасць нашага музычнага форуму ў яго арганізатарах і прадстаўнічым журы, якога па ўз¬роўні прафесіяналізму няма ні на адным іншым фестывалі ў рэспубліцы. За вялікі асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю фестывальнага руху на Пастаўшчыне і ў сувязі з 30-годдзем фестывалю У. У. Цярэнцьеў уручыў Ганаровую грамату Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дырэктару Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза, кіраўніку ансамбля "Паазер'е" Анатолію Собалю.

Затым слова ўзяў старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Чэпік. Адзначыўшы, што юбілей горада — гэта не толькі вялікая і радасная падзея, але і добрая нагода азірнуцца назад і падвесці вынікі, ён нагадаў гісторыю краю з моманту з'яўлення на месцы сучасных Пастаў невялікага паселішча пад назвай Пасаднік да нашых дзён.

— За апошнія амаль тры дзесяцігоддзі ў жыцці горада адбыліся значныя пазітыўныя змены, — канстатаваў кіраўнік раённай вертыкалі. — Развіваліся яго прамысловы патэнцыял і прадпрымальніцтва, будаваліся сучасныя вытворчыя і сацыяльныя аб'екты, жыллё, вялося добраўпарадкаванне. Да 600-годдзя Пастаў былі афіцыйна зацверджаны яго флаг і гімн. Рос прэстыж і аўтарытэт раёна на міжнародным узроўні. Мы ганарымся, што Паставы маюць 13 гарадоў-пабрацімаў.

Пры гэтым, па словах С. В. Чэпіка, усе пазітыўныя змены адбываліся толькі дзякуючы працавітым і таленавітым лю¬дзям, якія ўмацоўвалі аўтарытэт і прэстыж Пастаўскага раёна. Многія з іх знаходзіліся ў зале. Гэта Барыс Сямашка, Віктар Ашчэпкаў, Ванда Януковіч, Эдуард Казура, Пётр Розынка, Баляслаў Шылько, Віктар Арэхаў, Мікалай Горлач, Лізавета Місуна, Мікалай Коваль, Ала Кей¬зік, Вольга Мышко, Уладзі¬слаў Лапушынскі, Іван Анісь¬ковіч, Валерый Гарачка, Мікалай Харчанка, Віктар Крэскіян і іншыя.

На працягу ўсёй гісторыі горад выгадаваў шмат арганізатараў вытворчасці, вядомых грамадскіх дзеячаў, вучоных, пісьменнікаў, музыкантаў. Сёння Пастаўшчыну праслаўляюць навукоўцы Ігар Капылоў, Антон Вавілаў, Мікалай Казаровец, Зянон Лоўкіс, Андрэй Майсяёнак і многія іншыя. Самыя шчырыя творы прысвяцілі ёй пісьменнікі Уладзімір Дубоўка, Іосіф Скурко, Ніна Захарэвіч, Аркадзь Нафрановіч, Ігар Пракаповіч і іх шматлікія калегі па цэху.

— У нашым горадзе гарманічна спалучаюцца мінулае, сучаснае і будучыня, — працягваў Сяргей Чэпік. — Разам з вамі мы шмат зрабілі да яго юбілею: адрамантавалі будынкі і фасады дамоў, участкі дарог і вуліц, высадзілі дрэвы і кветкі. Паспяхова рэалізуецца канцэпцыя развіцця цэнтральнай плошчы горада, распрацаваная вучонымі пад кіраўніцтвам дэкана архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта прафесара Армэна Сардарава. Узгоднены работы па ўстаноўцы помніка Антонію Тызенгаўзу. Пераўтварэнні ў горадзе будуць прадоўжаны. Наперадзе шмат работы і складаных задач. Але пастаўчане не баяцца цяжкасцей.

Віншуючы ўсіх з 610-гадовым юбілеем, старшыня райвыканкама выказаў упэўненасць, што гэты знамянальны дзень стане новым імпульсам для натхнёнай працы на карысць пастаўскага краю, і пажадаў яго жыхарам моцнага здароўя, дабрабыту, мір¬на¬га неба над галавой, каб шчасце і радасць прыйшлі ў кожны дом, увасабляліся ў жыццё самыя смелыя праекты і мары.

Да юбілейнай даты кіраўніцтва раёна падрыхтавала памятны знак "610 гадоў гораду Паставы", які разам з падарункамі ад Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў і раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" у гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі С. В. Чэпік уручыў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Віктару Іванавічу Ашчэпкаву і Барысу Дзмітрыевічу Сямашку. Такі ж памятны знак атрымалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Зямчонак і пробашч касцёла Святога Антонія Падуанскага ў Паставах ксёндз Вадзім Прасяной, а таксама яшчэ 35 ветэранаў працы раёна.

З нагоды юбілею горада ў красавіку быў аб'яўлены раённы конкурс творчых работ пад назвай "Паставам — 610. Ідэі, якія пераўтвараюць горад". Яго вынікі на свяце падвёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто. У намінацыі "Найлепшы верш, паэма, паэтычны тэкст песні пра Паставы" дыплом І ступені і галоўны прыз ад рэдакцыі райгазеты "Пастаўскі край", дасталіся Святлане Аліхвер. Дыпломамі ІІ і ІІІ ступеняў узнагароджаны адпаведна Наталія Карнілава і Святлана Мядзведзева. За найлепшае афармленне прыдамавой тэрыторыі адзначана жыхарка вуліцы Маркава Алена Трахімовіч. У намінацыі "Найлепшы дзіцячы малюнак, прысвечаны юбілею горада, сярод навучэнцаў агульнаадукацыйных і мастацкай школ" ва ўзроставай катэгорыі 10-12 гадоў дыпломы атрымалі навучэнцы Пастаўскай ДШМ імя А. Ромера: І ступені — Лізавета Касарэўская, ІІ ступені — Алег Нікалаеў, ІІІ ступені — Уладзіслаў Сакалоўскі. Ва ўзроставай катэгорыі 13-16 гадоў дыпломамі адзначаны Яна Войніч (першае месца), Алег Жабрун (другое месца) і Сафія Лазікевіч (трэцяе месца) з гэтай жа школы. Усім прызёрам уручылі таксама невялікія падарункі.

Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства прысутных чакаў цудоўны канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Ці¬товіча, які стаў творчым падарункам для ўсіх у зале. У канцы выступлення калектыў зрабіў прыемны сюрпрыз — выканаў песню "Свята ў Паставах", якая была напісана спецыяльна да юбілею горада і прагучала ўпершыню. А мастацкі кіраўнік хору народны артыст Беларусі Міхаіл Дрынеўскі пад апладысменты гледачоў падарыў дыск з новай песняй С. В. Чэпіку.

Тэкст і фота Алены Шапавалавай, газета "Пастаўскі край"

Интернет-ресурсы