Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Поставы ночью Набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Ночная набережная
Поставы ночью
Набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
14 ноября 2018

Служыце годна!

Гэты наказ на дарогу будучым абаронцам Айчыны быў, бадай, самым распаўсюджаным падчас тэматычнага мерапрыемства "Дзень прызыўніка", якое адбылося 6 лістапада ў канцэртнай зале па вуліцы Чырвонаармейскай.

Каля 70 пастаўчан адправяцца на тэрміновую ваенную службу падчас сёлетняга восеньскага прызыву. Тыя, хто працуе ў нашым раёне (а гэта амаль 40 чалавек), а таксама некалькі чалавек, якія працуюць за яго межамі, і былі запрошаны на мерапрыемства. Для іх прагучалі шматлікія парады і наказы. Іх юнакам ахвотна давалі ваенны камісар раёна Мікалай Кулік, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд міру" Галіна Чаплінская, старшыня раённай арганізацыйнай структуры РДГА "Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту" і раённага савета ГА "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" Валерый Лушчык. Яны жадалі навабранцам годна выконваць свой грамадзянскі абавязак, быць упэўненымі ў сабе, мець вытрымку і сілу волі, справядлівых камандзіраў, не баяцца бытавых, маральных і фізічных цяжкасцей — адным словам, стаць сапраўднымі мужчынамі. А галоўнае — памятаць, што іх дома чакаюць бацькі і родныя. Валерый Антонавіч як афіцэр запасу і бацька сына, які ўжо адслужыў у арміі, расказаў некалькі павучальных гісторый з уласнага вопыту, чаму навучацца юнакі ва Узброеных Сілах Беларусі, заклікаў ніколі не забываць пра меры бяспекі, асабліва ўлічваючы той факт, што ў руках сённяшніх прызыўнікоў акажацца баявая зброя.

Настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы протаіерэй Валерый Пашкевіч благаславіў хлопцаў на ратны подзвіг, узгадаў, што сярод святых шмат воінаў, якія абаранялі свой народ, родную зямлю. Гэта і Георгій Пабеданосец, і Аляксандр Неўскі, і многія іншыя. Пажадаў навучыцца браць адказнасць за свае ўчынкі і каб Гасподзь дапамог прайсці ўсе выпрабаванні. Салдаты тэрміновай службы пастаўчане Аляксандр Асяненка (Мінская ваенная камендатура) і Вячаслаў Курачкін (в/ч 32404, Полацк) паведамілі навічкам пра свае воінскія фарміраванні, першапачатковыя цяжкасці і трывогі, распарадак дня, умовы пражывання, штомесячнае грашовае забеспячэнне, далі слушныя парады.

Усе прызыўнікі атрымалі падарункі — рэчы, якія абавязкова спатрэбяцца ім у арміі, а таксама тэматычна аформлены нататнік. Прэзенты былі не толькі матэрыяльныя, але і творчыя. Іх зрабілі Лада Аляксеева, Вольга Нікалаева, Ксенія Розман, Дзіяна Дзяменцьева, Мікалай Пашкевіч, групы "Дзяўчаты", "Фантазія" і "Класная кампанія", выхаванцы ваенна-спартыўнага клуба "Азімут" і салдат тэрміновай службы Юрый Шыпкоў.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ

Интернет-ресурсы