Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Набережная Ночная набережная Поставы ночью Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Набережная
Ночная набережная
Поставы ночью
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
13 ноября 2018

Сноп сярод пераможцаў

На абласным фестывалі-кірмашы "Дажынкі-2018", які ў канцы верасня прайшоў у Верхнядзвінску, традыцыйна праводзіўся конкурс на лепшыя снапы і караваі. На мінулым тыдні ў раён прыйшла прыемная навіна — пастаўчане сярод пераможцаў! Снапу, вырабленаму дырэктарам Дома рамёстваў "Стары млын" Таццянай Петух, прысуджана другое месца. Работа адзначана Дыпломам абласнога Савета дэпутатаў.

Працаваць над стварэннем дажыначнага снапа майстар пачала яшчэ ў жніўні. Першапачаткова было некалькі ідэй і варыянтаў. Пасля абмеркавання з калегамі, кіраўніцтвам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама сышліся на тым, што ў рабоце павінны спалучацца класіка і сучасныя матывы. І гэта ацаніла журы.

Анна АНІШКЕВІЧ, газета “Пастаўскі край”

Интернет-ресурсы