Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Храм Постав Поставы ночью Ночная набережная Дворец Тызенгауза
Набережная
Набережная
Храм Постав
Поставы ночью
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
8 февраля 2019

Спаборнічалі аматары снежнай трасы

У нядзелю на гарадскім стадыёне адбылося зімовае культурна-спартыўнае свята "Пастаўская лыжня-2019". Мерапрыемства сабрала 27 каманд-удзельніц, яшчэ 15 чалавек паспрабавалі сілы ў індывідуальным заліку.

Ці трэба казаць, што адліга, якая прыйшла на мінулым тыдні, магла сарваць лыжныя старты? І асабіста я, і многія ўдзельнікі спаборніцтваў учынілі работнікам ФАКа сапраўдны "гарачы" тэлефон, высвятляючы, ці адбудуцца спаборніцтвы. Аказалася, хваляваліся дарэмна — лыжная траса на стадыёне вытрымала выпрабаванне дажджом і плюсавой тэмпературай. Праўда, дыстанцыю для мужчын усё ж такі прыйшлося скараціць. Замест кіламетра там, дзе гэта было прадугле­джана, ім неабходна было пераадолець 500 метраў. Такім чынам, усе ўдзельнікі спаборніцтва ў агульнакамандным заліку беглі толькі па адным крузе.

Прысутных вітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто:

— Залог здароўя — гэта спорт. У нашым раёне, як і ва ўсёй краіне, надаецца вялікая ўвага яго развіццю: праводзяцца разнастайныя спаборніцтвы, уводзяцца ў эксплуатацыю спартыўныя аб'екты. Дзякуй арганізатарам і ўдзельнікам "лыжні" за прыхільнасць да актыўнага адпачынку, бадзёрасць. Жадаю ўсім добрага настрою, а лыжнікам — лёгкай трасы і перамогі.

Права ўзняць Дзяржаўны флаг было прадастаўлена капітанам мінулагодніх каманд-пераможцаў і лідарам у індывідуальным заліку: каледжа, Навасёлкаўскага сельскага Савета, РАНС, Наталлі Грыгалёнак і Юрыю Трафімаву.

Першымі стартавалі навучэнцы гарадскіх і сельскіх сярэдніх школ, каледжа. Найлепшы вынік у гэтай групе (9 хвілін 39 секунд) паказалі прадстаўнікі каледжа: Лучана Чубрэвіч, Вячаслаў Бабіч, Вадзім Каравацкі, Аляксандр Плотнікаў. Яны амаль аналагічным складам выступалі летась і таксама былі першымі сярод каманд устаноў адукацыі.

— Поспех нашай каманды — вынік работы, якую праводзіць наш трэнер Юрый Барысавіч. Мы доўга і старанна рыхтаваліся. Хочацца аддаць належнае сапернікам, якія сур'ёзна супрацьстаялі нам у барацьбе, прымусілі крыху пахвалявацца, што зрабіла перамогу яшчэ больш прыемнай, — дзяліліся ўражаннямі навучэнцы каледжа.

Толькі на 10 секунд адсталі ад каманды каледжа прадстаўнікі СШ №3 і занялі другое месца, на трэцім — СШ №2 (10,05).

Не саступілі сёлета лідарства ў сваёй групе і прадстаўнікі Навасёлкаўскага сельскага Савета. З вынікам 11 хвілін 7 секунд фінішавалі Мікіта Мурзіч, Ульяна Дзехцяронак, Уладзіслаў Хоміч і Павел Сініца. На другім месцы каманда Курапольскага сельскага Савета (11,43), на трэцім — Варапаеўскага (11,46).

Мінулагодні пераможца сярод арганізацый, прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымаль­нікаў — каманда раённага ад­дзела па надзвычайных сітуацыях — у гэтым годзе стала трэцяй (10,06). Другую прыступку п'едэстала заваявалі прадстаўнікі малаказавода (9,41). Першынство ў каманды аддзела па адукацыі, якая прайшла дыстанцыю з выдатным вынікам — 7 хвілін 53 секунды. А здабылі перамогу камандзе Сяргей Бамбі­заў, Наталля Касцень, Аляксандр Бандарэнка і Генадзій Ластоўскі.

У асабістым забегу трэцімі прыйшлі Варвара Бамбізава і Вячаслаў Бабіч, другімі — Вольга Бушманава і Іосіф Юркайць (летась ён быў на трэцім месцы). Мужчыну 62 гады. Такой апантанасці лыжнымі гонкамі можна толькі пазайздросціць. Жартам яго ўжо гадоў пяць таму адпраўлялі на "спартыўную пенсію". Дарэчы, у тых спаборніцтвах ён заняў першае месца. Пераможцамі сталі Наталля Грыгалёнак (2,29) і Павел Сініца (1,34). Наталля трымае першынство ў асабістым заліку сярод жанчын другі год запар і сцвярджае, што гэта заслуга не толькі яе, але і ўсяго малаказавода, які стараецца ўтрымліваць лідзіруючыя пазіцыі не толькі ў вытворчасці, але і ў спорце.

— Гэты дзень мне запомніцца назаўсёды, — прызнаўся дзевяцікласнік Навасёлкаўскай школы Павел Сініца, які стаў пераможцам не толькі ў асабістым забегу, але і ў складзе каманды свайго сельскага Савета. — Я люблю займацца спортам і лыжнымі гонкамі ў прыватнасці. Трэніруе нас наш любімы настаўнік фізічнай культуры і здароўя Генадзій Рышардавіч Ластоўскі.

Каманды і ўдзельнікі, якія занялі першыя месцы ў сваіх групах, узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі, другое і трэцяе месцы — дыпломамі адпаведных ступеняў.

Вераніка Філановіч, газета «Пастаўскі край»
Фота аўтара

Интернет-ресурсы