Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Храм Постав Ночная набережная Набережная Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Ночная набережная
Набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
28 декабря 2018

Свята галоўнай ёлкі

На свята лясной прыгажуні на плошчы імя Леніна ў райцэнтры работнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці раёна запрашаюць 30 снежня. На тэатралізаванае прадстаўленне прыбудуць галоўныя казачныя персанажы Дзед Мароз і Снягурка. Разам з імі і іншымі героямі дзеці і дарослыя змогуць весела правесці час у карагодах і гульнях. Чакае шмат сюрпрызаў. Свае арыгінальныя вырабы прапануюць майстры Дома рамёстваў "Стары млын". Той, хто замерзне, зможа сагрэцца духмянай гарбатай і, вядома, танцамі, жартамі, песнямі. Пачатак свята ў 11 гадзін.

На тым жа месцы ў той жа час

Гэта таксама пра ёлку на цэнтральнай плошчы і гарадское свята "Сустракаем разам Новы, 2019-ы, год!". Па традыцыі арганізатары мерапрыемства запрашаюць гараджан і гасцей сустрэцца ў навагоднюю ноч ля галоўнага сімвала Новага года, павіншаваць адно аднаго і павесяліцца ў коле сяброў, а можа, і завесці новыя знаёмствы. Праграма будзе цікавай. Неба ўпрыгожыць феерверк. Час сустрэчы — 1.30.

Ахвотных патанцаваць не на свежым паветры, а ў цяпле чакаюць у раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча. Танцавальна-забаўляльная праграма пачнецца там у 2.00.

Фота І.Цапэліка

Интернет-ресурсы