Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Храм Постав Ночная набережная Набережная Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Поставы ночью
Храм Постав
Ночная набережная
Набережная
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
2 апреля 2019

Свята кожнага дрэва

— Гэта дата была заснавана ў 1971 годзе Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыяй пры ААН па ініцыятыве Еўрапейскай канфедэрацыі сельскай гаспадаркі, — расказваў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Пастаўскага лясгаса Аляксандр Іванькоў. — Яе мэта — праінфармаваць грамадскасць аб важнасці захавання лясоў. Яны пакрываюць амаль трэць зямной сушы і з'яўляюцца "лёгкімі" нашай планеты, маюць неацэннае экалагічнае, эканамічнае значэнне, адыгрываюць вялікую ролю ў фарміраванні клімату, насычаюць паветра кіслародам, перапрацоўваюць шкодныя выкіды, захоўваюць водныя рэсурсы, з'яўляюцца месцам пражывання раслін і жывёл, дапамагаюць захаваць ландшафты і ўрадлівасць глебы.

 

У Беларусі лясамі занята амаль 40% тэрыторыі.

Па шэрагу ключавых паказчыкаў (лясістасць тэрыторыі, плошча лясоў і запас драўніны ў пераліку на аднаго жыхара) наша краіна ўваходзіць у першую дзясятку лясных дзяржаў Еўропы. У Беларусі распрацавана і рэалізуецца дзяржаўная праграма "Беларускі лес" на 2016-2020 гады. Паводле яе, да 2021 года лясістасць тэрыторыі краіны павінна павялічыцца да 40,1%. Пастаўскі лясгас падзелены на 9 лясніцтваў. У яго падпарадкаванні тэрыторыі раёнаў:

88,1% — Пастаўскага

11,6% — Шаркаўшчынскага

0,3% — Глыбоцкага

А гэта 93 тысячы гектараў ляснога фонду, з іх 79,4 тыс. га пакрыты лесам: 65,9% — сухадольныя, 34,1% — балотныя. Сярод дрэў дамінуюць сасна, елка, бяроза, чорная і шэрая вольха, асіна.

Калектыў лясгаса выконвае ўсе прагнозныя паказчыкі па правядзенні высечак, доглядзе лесу, яго ўзнаўленні, ахове і абароне, іншых лесагаспадарчых мерапрыемствах. Асноўны кірунак — паляпшэнне колькасных і якасных паказчыкаў ляснога фонду. Летась на рубках галоўнага карыстання было нарыхтавана 153,9 кубічнага метра ліквіднай драўніны, прамежкавага карыстання — 68,3, іншых рубках — 30,2 м куб. Лесааднаўленне і лесаразвядзенне ў раёне штогод праводзіцца на плошчы больш за 250 гектараў. Вялі­кая ўвага надаецца выяўленню фактаў забруджвання і засмечвання лясоў бытавымі і вытворчымі адходамі, незаконнай высечкі і іншых парушэнняў ляснога заканадаўства. Дапамагае ў гэтым сучаснае абсталяванне — фотапасткі. Парушальнікі прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці.

У Беларусі стала добрай традыцыяй Міжнародны дзень лесу прадаўжаць тыднем лесу. Сёлета ён пройдзе з 13 па 20 красавіка. Рэспубліканская акцыя прысвячаецца Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Анна Анішкевіч
__________________________________

Бясплатна можна набыць маладыя дрэўцы ў лясгасе 

З наступленнем цяпла актывізуецца работа па навядзенні парадку ў населеных пунктах, на вуліцах і прыдамавых тэрыторыях. Многія грамадзяне, асабліва навасёлы, любяць азеляняць свае двары. У гэтым дапаможа Пастаўскі лясгас. Тут прапануюць бясплатна дзікарослыя маладыя елкі, сосны, бярозы, рабіны і іншыя дрэўцы, якія растуць на землях лесафонду.

Нарыхтаваць іх можна ў прысутнасці службовых асоб дзяржаўнай лясной аховы ў тых месцах, дзе праводзяцца планавыя санітарныя рубкі і рубкі для пракладкі квартальных прасек, на пастаянных лесанасенных плантацыях.

Жадаючыя могуць звярнуцца ў лясгас або бліжэйшае лясніцтва. Там пакажуць квартал і выдзел, дзе можна будзе назапасіць саджанцы для далейшай іх пасадкі ў вызначаных месцах.

Анна Анішкевіч

Интернет-ресурсы