Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Дворец Тызенгауза Набережная Поставы ночью Храм Постав
Ночная набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Набережная
Поставы ночью
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
1 марта 2019

Свята мужнасці і гераізму.  22 лютага ў райцэнтры адбыліся ўрачыстасці з нагоды Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі.  Даніна памяці


Пачаліся яны з ускладання вянкоў і кветак да помніка загінулым воінам у скверы на плошчы імя Леніна і да брацкай магілы па вуліцы Чырвонаармейскай. Прадоўжыліся мерапрыемствы ў раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча. Звяртаючыся да прысутных падчас урачыстага сходу, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў адзначыў, што гэта свята — знак найглыбейшай павагі да абаронцаў Айчыны, сімвал непарыўнай сувязі і пераймальнасці найлепшых воінскіх традыцый, даніна памяці і ўдзячнасці ўсім пакаленням ваеннаслужачых. Свята тых, хто свае сілы, талент, веды і ўменні аддае служэнню Радзіме і яе абароне. У пастаўчан асаблівае стаўленне да гэтага свята, паколькі наш горад добра вядомы як месца, дзе заўсёды дыслацыраваліся воінскія фарміраванні. Прафесія ваеннага ў нас была і застаецца ў вялікай пашане.

— У 75-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў асаблівыя словы падзякі выказваем ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, на долю якіх выпалі суровыя выпрабаванні. Яны захавалі вернасць франтавому братэрству, высокі патрыятызм, годнасць, — гаварыў Юрый Мікалаевіч. — Шмат нягод выпала і на долю воінаў-інтэрнацыяналістаў. Для іх Афганістан стаў сапраўднай школай мужнасці і гераізму, выпрабаваннем сіл. Карыстаючыся выпадкам, віншую старшыню раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" Валерыя Лушчыка, які Указам Прэзідэнта Беларусі за значныя дасягненні ў грамадскай дзейнасці, асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху і патрыятычнае выхаванне моладзі ўзнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі". Жадаю міру, дабра, шчасця, здароўя і даўгалецця ветэранам, дабрабыту, паспяховай службы салдатам, прапаршчыкам і афіцэрам. Няхай гэта свята адважных і мужных людзей заўсёды будзе мірным і радасным.

Стаяць на варце міру
Нястомна шліфуюць воінскае майстэрства, выхоўваюць маладых салдат у духу высокага патрыятызму на слаўных традыцыях бацькоў і дзядоў, пільна стаяць на варце мірнай стваральнай працы вайскоўцы воінскіх часцей, якія дыслацыруюцца на тэрыторыі нашага раёна. Людзі ў пагонах — надзейны шчыт суверэнітэту і незалежнасці нашай Радзімы.
З верасня мінулага года на базе 1-й асобнай эскадрыллі пагранслужбы разгорнута воінская часць 74384.  Перад ёй стаіць складаная і адказная задача, з якой ваеннаслужачыя паспяхова спраўляюцца.
Аператыўная абстаноўка на ўчастку пагранічнай камендатуры "Паставы" носіць стабільны і прагназуемы характар. Супрацьпраўная дзейнасць спыняецца прафесійнымі дзеяннямі пагранічнікаў.
На ўчастку камендатуры затрымана каля 100 парушальнікаў Дзяржаўнай граніцы, спынена 5 спроб незаконнага перамяшчэння праз граніцу таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, канфіскаваны з незаконнага абароту 2 адзінкі агнястрэльнай зброі і 96 боепрыпасаў.
Па выніках аператыўна-службовай дзейнасці за мінулы год шпіталь прызнаны найлепшай воінскай часцю органаў пагранслужбы. Выкананы план службовай дзейнасці. У стацыянары пралечана больш за 3 тысячы пацыентаў, на амбулаторна-паліклінічны прыём прынята больш за 31 тысячу пацыентаў. За гэтымі лічбамі стаіць карпатлівая праца прафесіяналаў.
Асабовы склад 1-га радыётэхнічнага цэнтра ахоўвае Дзярж­граніцу ў паветранай прасторы, у мірны час выконвае баявую задачу. За ўвесь перыяд дыслакацыі ў зоне адказнасці цэнтра не было дапушчана парушэнняў паветранай граніцы. Па выніках нясення баявога дзяжурства РТЦ заняў 1-е месца сярод падраздзяленняў 49-й радыётэхнічнай брыгады.
На прадстаўнікоў сістэмы МУС і Камітэта дзяржаўнай бяспекі ўскладваюцца задачы па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі. І з гэтай задачай нашы сілавікі спраўляюцца выдатна.

У найлепшых традыцыях
Энергія і аптымізм, мужнасць і трываласць, беззапаветная любоў да роднага краю сталі той маральнай асновай, на якой выхоўваецца сучасная моладзь. На працягу многіх гадоў у райцэнтры працуе ваенна-спартыўны клуб "Азімут" пад кіраўніцтвам Сяргея Сядых. Яго выхаванцы — фізічна моцныя і маральна ўстойлівыя маладыя людзі, якія, безумоўна, з'яўляюцца годнай зменай.
Чацвёрты год у СШ №4 функцыянуе ваенна-патрыятычны клас. Яго вучні маюць выдатную фізпадрыхтоўку, удзельнічаюць у раённых мерапрыемствах, з'яўляюцца сапраўднымі патрыётамі і яскравым прыкладам для сваіх равеснікаў. У бягучым навучальным годзе на базе 9 класа гэтай навучальнай установы сфарміраваны яшчэ адзін ваенна-патрыятычны клас. Таксама школа пры падтрымцы ветэранаў ракетных войск і іншых неабыякавых людзей праводзіць актыўную работу па стварэнні музея. Цудоўны музей працоўнай і баявой славы дзейнічае ў СШ №2.
Значную сістэмную работу па грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі, падрыхтоўцы дапрызыўнікоў і папулярызацыі службы ў арміі ажыццяўляе раённы ваенны камісарыят. Штогод наш раён выконвае план паступлення ў вышэйшыя ваенныя навучальныя ўстановы, і гэтым мы заўсёды выгадна адрозніваліся ад іншых рэгіёнаў Віцебскай вобласці. Больш за 30 гадоў прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раённы савет ветэранаў. Вялікую работу па патрыятычным выхаванні насельніцтва праводзяць народны хор ветэранаў і клуб "Памяць", які дзейнічае пры ім. Кіруе хорам шмат гадоў выдатны арганізатар, музыкант, ваенны чалавек Павел Рагіня.

Брава!
Акцёрскім талентам і крэатывам "узарвалі" залу ўдзельнікі шоу-праграмы "Цудоўная пяцёрка". Падчас трох конкурсных заданняў прадстаўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў (каманда — "Сірэна закону"), Пастаўскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС ("Начныя совы"), цэнтральнай раённай бальніцы ("Выбухны зарад") і абласнога дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра "Ветразь" ("Дзяўчаты на ўзводзе") спрачаліся за сімпатыю гледачоў, якія і выбіралі пераможцу. Скажу адно: гэта трэба было бачыць! Настолькі творча падышлі каманды да самапрэзентацыі падчас візітнай карткі і хатняга задання, у якім у жартоўнай форме адлюстравалі свае службовыя абавязкі. Сапраўдным парадам талентаў стаў музычны конкурс, прымеркаваны да Года малой радзімы і юбілея Пастаў. Асабіста я засталася ў захапленні ад выступлення міліцыянераў. Што да іх інтэрпрэтацыі "Мухі-Цакатухі" (аматаркі выпіць, прысвоіць сабе чужыя грошы, гульнуць на іх з бесшабашнымі сябрамі), то, без перабольшання, гэта быў міні-шэдэўр.
Глядзельная ж зала аддала перавагу "Дзяўчатам на ўзводзе". Другое месца заняла каманда "Сірэна закону", трэцяе — "Выбухны зарад". Пераможцы ўзнагароджаны граматай райкама БРСМ і падарункам ад РАС ДТСААФ. Каманды "Сірэна закону" і "Выбухны зарад" — падзякамі і падарункамі. "Начныя совы" заахвочаны падзякай і сертыфікатам на наведванне басейна, рускай і турэцкай лазні. Усе каманды атрымалі білеты ад РДК на канцэрт ансамбля «Сябры».
Таксама гледачоў радавалі выступленні ансамбля барабаншчыц, цыркавой студыі "Каскад", танцавальнага калектыву "Карамелькі" і саліста групы "25 плюс-мінус" Пятра Караля.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч, газета “Пастаўскі край”

Интернет-ресурсы