Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Храм Постав Ночная набережная Поставы ночью Набережная
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Ночная набережная
Поставы ночью
Набережная
Главная / Новости / Новости района
9 ноября 2016

У Азёрках рэалізуецца вялікі спартыўна-турыстычны праект

У сярэдзіне жніўня ва ўрочышчы Азёркі адбылося афіцыйнае адкрыццё "вяровачнага гарадка" — комплексу спецыяльных трэнажораў для актыўнага адпачынку на свежым паветры. Пакуль стаяла цёплае надвор'е, пастаўчане змаглі апрабаваць дзве вяровачныя трасы, спуск троляў, пастраляць у ціры. Але гэта толькі першыя ластаўкі вялікага праекта, да рэалізацыі якога сёлета прыступіла дзяржаўнае аб'яднанне "Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна". Якімі яшчэ аб'ектамі з моманту адкрыцця прырос спартыўна-турыстычны комплекс "Азёркі" і што тут з'явіцца ў бліжэйшы час? Каб атрымаць адказы на гэтыя пытанні, адпраўляюся на месца.

На пад'ездзе да комплексу ў вочы адразу кідаецца яркі рэкламны банер, што ўсталяваны на аўтамабільнай дарозе. На ім размешчаны кантакты і інфармацыя пра віды паслуг, якія, да таго ж, праілюстраваны фотаздымкамі. Не зацікавіцца прапановай проста немагчыма.

Рэдакцыйная машына з'язджае з трасы і набліжаецца да адчыненай брамы, за якой кіпіць работа: майструецца зруб будучай альтанкі, узводзіцца прыбудова да бытавога памяшкання, манціруецца скаладром. Насустрач выходзіць намеснік начальніка ад-дзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Станіслаў Чымбург. Ён прымае непасрэдны ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі і будаўнічых работах, таму адразу папярэджвае, што размова бу¬дзе непрацяглай: пакуль дазваляе надвор'е, трэба спяшацца завяршыць пачатыя работы.

Накіроўваемся ў бок "вяровачнага гарадка". Ён складаецца з дзвюх трас лёгкага і сярэдняга ўзроўняў складанасці, іх працягласць — 70 метраў. Першы маршрут падвешаны на вышыні 2-3 м, другі ўзвышаецца над зямлёй на 2-4 метры. Кожны складаецца з сямі этапаў і заканчваецца спускам троляў (нешта накшталт тарзанкі). Нягледзячы на тое, што атракцыёны аснашчаны бесперапыннай сучаснай сістэмай страхоўкі, а ўдзельнікам выдаецца спецыяльнае ахоўнае абмундзіраванне і за кожным замацоўваецца інструктар, існуюць пэўныя абмежаванні. У тым ліку і ўзроставыя. У прыватнасці, дзецям павінна быць шэсць і больш гадоў, а іх рост — складаць не менш за 130 сантыметраў. Між тым актыўны экалагічны адпачынак папулярны сярод сем'яў і з маленькімі дзецьмі. Каб зрабіць яго больш разнастайным і цікавым для ўсіх, у спартыўна-турыстычным комплексе абсталявалі дзіцячую "вяровачную паляну". Яе патэнцыяльныя наведвальнікі — дзеці ад аднаго года.

Побач пачалося манціраванне скаладрома на ствалах дрэў. Спартыўны аб'ект будзе складацца з трох сцен для лажання рознага ўзроўню складанасці. Шырыня кожнай — два з паловай метры, вышыня — 7. Як і ўсе аб'екты комплексу, ён падорыць наведвальнікам зарад станоўчых эмоцый, фізіч¬ную нагрузку, прыліў адрэналіну.

Звяртаю ўвагу на невядомыя мне прадметы зялёнага колеру, пытаюся, што гэта. "Пераносная пляцоўка для міні-гольфа, складаецца з дзевяці дарожак", — адказвае мой суразмоўца. Прынцып дзеяння такі ж, як і ў звычайным гольфе: пры дапамозе клюшкі трэба загнаць мяч у лунку. Для нашай краіны гэта гульня пакуль што нязвыклая. Каб яе папулярызаваць, вясной на базе "Азёрак" плануецца правесці майстар-клас з удзелам прадстаўнікоў беларускай спартыўнай грамадскай арганізацыі "Федэрацыя гольфа", а затым і раённы чэмпіянат.

Будзе чым заняцца на спартыўна-турыстычнай базе і прыхільнікам традыцыйных відаў спорту: неў¬забаве тут з'явяцца пляцоўкі для гульні ў баскетбол, валейбол, бадмінтон, а таксама ў міні-футбол, гарадкі і лазертаг.

— Тут размесціцца паласа перашкод, максімальна набліжаная да агульнавайсковай, — паказвае на пакуль што звычайны ўчастак лесу С. Чымбург. — На беразе возера ўладкуем пляж. А вось і самы папулярны на сёння ў моладзі атракцыён — спуск троляў (290-метровы трос, нацягнуты над возерам). Хочаце "палятаць" на ім з хуткасцю дваццаць кіламетраў у гадзіну?

Ад прывабнай прапановы вымушана была адмовіцца: не хацелася рассякаць і без таго халоднае паветра. Замест гэтага цікаўлюся, ці ёсць смельчакі, якія наведваюць "спартзалу" на свежым паветры ў такую пару.

— Шчыра кажучы, зараз у нас "мёртвы" сезон. Тым не менш, адзінкавыя наведвальнікі ўсё ж такі ёсць. Пік актыўнасці прыпаў на жнівень-верасень. Да прыкладу, за першы ты¬дзень работы, улічваючы што ў дзень адкрыцця дзейнічала скідка 50%, выручка склала каля 1200 рублёў, — дзяліўся Станіслаў Чымбург. — Каб зрабіць работу комплексу круглагадовай, імкнёмся разнастаіць віды адпачынку. Так, у пачатку снежня пачнём ладзіць навагоднія прадстаўленні. Для іх правядзення зараз майструем новую прасторную сцэну. Ёсць задумкі і наконт арганізацыі падзейных мерапрыемстваў, фестываляў, турыстычных злётаў. У гэтым без дапамогі работнікаў культуры, канешне, не абысціся.

Спартыўна-турыстычны комплекс разлічаны як на жыхароў раёна, так і на гасцей. Каб апошнім было ўтульна адпачываць, а ў выпадку неабходнасці і пераначаваць, распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя на мадэрні¬зацыю спальнага корпуса. У хуткім часе адновіць сваю дзейнасць карчма, будзе працаваць гандаль харчовай і сувенірнай прадукцыі, з'явіцца "палатачны гарадок".

— Таксама ў планах зрабіць нешта накшталт "дзіцячай казкі" — дапоўніць парк існуючых драўляных скульптур персанажамі з беларускіх народных казак. Над іх вырабам ужо працуюць мясцовыя майстры. А ўвогуле, удасканаленню няма межаў, таму для дзейнасці прастора неабмежаваная, — падагульняе размову Станіслаў Чымбург.

Цікава будзе пагля¬дзець. І адпачыць з карысцю.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

Интернет-ресурсы