Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Ночная набережная Набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Поставы ночью
Ночная набережная
Набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
27 февраля 2020

У гонар моцных духам

У гонар моцных духам 23 лютага ў райцэнтры адбыліся ўрачыстасці, прымеркаваныя да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Пачаліся святочныя мерапрыемствы з ускладання вянкоў і кветак да помнікаў загінулым воінам на плошчы Леніна і па вуліцы Чырвонаармейскай, а прадоўжыліся ў раённым Доме культуры. Тут раз за разам гучалі віншаванні ў гонар усіх пакаленняў нашых суайчыннікаў, якія самааддана стаялі і стаяць на варце інтарэ­саў Радзімы.

— Сёння Узброеныя Сілы Беларусі прызнаны аднымі з найбольш бая­здольных ва Усходняй Еўропе і Азіі, — гаварыў у прывітальным слове кіраўнік раёна Сяргей Чэпік. — 23 лютага лічыцца мужчынскім святам, але ў беларускай арміі служыць і шмат жанчын, таму гэта і іх дзень. Выказваю вялікую ўдзячнасць за выдатную службу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна камандаванню і ўсяму асабоваму складу пяці воінскіх фарміраванняў, якія размешчаны на тэрыторыі Пастаўшчыны, усім, хто клапоціцца пра ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі. Самыя цёплыя словы — афіцэрскім сем’ям. Няма жанчын больш самаадданых, чым вашы маці і жонкі. Усе нягоды армейскага жыцця яны пераносяць нароўні з вамі. Здароўя, шчасця, дабрабыту ваеннаслужачым і іх блізкім!

Пра тое, што пастаўскія вайскоўцы годна выконваюць ускладзеныя на іх абавязкі, сведчаць вынікі службовай дзейнасці. Летась ваенны камісарыят заняў 3-е месца сярод аналагічных структур Віцебскай вобласці. Паспяхова ўдзельнічаў у праверцы баявой гатоўнасці Узброеных Сіл краіны: з тэрыторыі раёна прызваны 43 ваеннаабавязаныя запасу. Усяго на воінскім уліку ў раёне стаяць 6 700 ваеннаабавязаных, у тым ліку 400 афіцэраў запасу, 860 прызыўнікоў.

У 2020-м пагранкамендатура «Паставы» ва ўзаемадзеянні з органамі ўлады і жыхарамі прыгранічча не дапусціла парушэнняў Дзяржаўнай граніцы. Затрымана 59 парушальнікаў, спынена 6 спроб незаконнага перамяшчэння праз граніцу матэрыяльных каштоўнасцей на суму 9 200 рублёў, канфіскаваны агнястрэльная зброя і 471 боепрыпас, разам з міліцыянерамі выяўлена і знішчана 46 кілаграмаў алейнага маку.

1-ы радыётэхнічны цэнтр ажыццяўляе кантроль за парадкам выкарыстання паветранай прасторы. Штодня дзяжурнымі сіламі падраздзялення суправаджаецца да 500 лакацыйных цэляў. У мінулым годзе воінскае фарміраванне стала найлепшым у 49-й радыётэхнічнай брыгадзе.

Ваеннаслужачыя і цывільны персанал 1-га ваеннага шпіталя сваім прафесіяналізмам і якасным выкананнем абавязкаў унеслі значны ўклад у вырашэнне задач медыцынскага забеспячэння аператыўна-службовай дзейнасці беларускіх пагранічнікаў. Удасканальваўся лячэбна-дыягнастычны працэс, укараняліся новыя методыкі.

Паспяхова ідзе развіццё воінскай часці 74384, якая адносна нядаўна разгарнулася на базе былога 1-га Асобнага авіяцыйнага атрада ў Азёрках.

Свята моцных духам людзей сведчыць пра значнасць арміі ў грамадстве і нязменнасць маральных каштоўнасцей, галоўная з якіх — любоў да Радзімы і гатоўнасць абараняць яе інтарэсы. Гэта даніна глыбокай павагі і ўдзячнасці тым, хто ва ўсе часы адстойваў свабоду роднай зямлі. Нашы абаронцы паднімаліся ў штыкі ў гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, антытэрарыстычнай аперацыі ў Афганістане, ліквідавалі наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Мужнасць нашага народа ў час Вялікай Айчыннай увайшла ў гісторыю Беларусі як сімвал гераізму, стойкасці і самаахвярнасці ў імя міру. Сёння на Пастаўшчыне ідзе актыўная падрыхтоўка да святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі. Правераны ўсе 66 воінскіх пахаванняў, пахаванняў ахвяр вайны і помнікаў ваеннай гісторыі з мэтай далейшага добраўпарадкавання іх і прылеглых тэрыторый. Працягваецца работа па ўвекавечанні невядомых раней імён вызваліцеляў. Толькі сёлета іх устаноўлена 8. Надзвычай актуальнае ў грамадстве ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі.

Завяршылася ўрачыстасць уручэннем Падзяк старшыні райвыканкама і святочным канцэртам. Падчас яго віншаванні гучалі ў адрас як ваенных, так і ўдзельнікаў народнага хору ветэранаў працы, які ў той дзень адзначаў 40-гадовы юбілей.

Вераніка Філановіч , газета “Пастаўскі край”. Фота Сяргея Вшыўкава

Интернет-ресурсы