Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Дворец Тызенгауза Поставы ночью Ночная набережная Храм Постав
Набережная
Набережная
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Ночная набережная
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
9 января 2019

У новы год – з «Белай Руссю»

Пад такой назвай у рамках акцыі "Цуды на Раство" пяты год запар прадстаўнікі раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" напярэдадні Новага года наведваюць тыя аддзяленні ЦРБ, у якіх праходзяць стацыянарнае лячэнне дзеці.

У адзін з апошніх дзянькоў 2018-га добрыя чараўнікі (старшыня "Белай Русі" Валянціна Ромель, сакратар Алена Храпун і спецыяліст Вольга Мацкевіч) падарылі незабыўнае свята 25 хворым хлопчыкам і дзяўчынкам. Большасць з іх — 22 чалавекі — чакалі іх візіту ў дзіцячым аддзяленні. Гэта дзеці ва ўзросце ад 2-х тыдняў да 15 гадоў. Разам з салодкімі падарункамі яны атрымалі і прыгожыя цацкі: пірамідкі, лялькі, машынкі, танкі, настольныя гульні, пазлы, наборы для творчасці. Кожны падарунак падбіраўся з улікам полу і ўзросту. На іх набыццё спатрэбілася больш за 400 рублёў.

— Не сумуйце і хутчэй папраўляйцеся! Жадаю моцнага здароўя, расціце шчаслівымі, цешце бацькоў. Няхай дабрыня, радасць, дабрабыт пануюць у кожнай сям'і, а гэта значыць, і ва ўсёй Беларусі, — гаварыла Валянціна Ромель. — Спадзяюся, што ў гэтыя перадсвяточныя дні мы здолелі падарыць вам крыху пазітыву і навагодняга цуду.

Яшчэ тры навагоднія падарункі знайшлі сваіх уладальнікаў у інфекцыйным аддзяленні.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч,
газета «Пастаўскі край»

Интернет-ресурсы