Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Храм Постав Дворец Тызенгауза Набережная Ночная набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Набережная
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
25 мая 2020

У падарунак – мабільнік

Яго разам з граматай, падпісанай міністрам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, атрымала пяцікласніца Курапольскай БШ Даша Драбовіч, якая заняла 3-е месца ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці «Ратаўнікі вачыма дзяцей».

Гэты конкурс право­дзіцца ў Беларусі ўжо 22 гады запар. І, напэўна, столькі ж часу ў ім удзельнічаюць школьнікі з Кураполля, ледзь не штораз займаючы прызавыя месцы ў раённым этапе. Намнога радзей удавалася гэтак жа гучна заявіць пра сябе «на вобласці», не гаворачы ўжо пра «рэспубліку»: усё ж канкурэнцыя там немалая, нават улічваючы вялікую колькасць намінацый. Але сёлетні год аказаўся выключэннем. Спачатку адразу дзве вучаніцы школы — пяцікласніца Даша Драбовіч і дзевяцікласніца Вікторыя Сварцэвіч — сталі сярэбранымі прызёрамі абласнога этапа творчага спаборніцтва сярод аўтараў казак і апавяданняў пра ратаўнікоў. А затым казку Дашы «Іскрынка» высока ацаніла журы заключнага, рэспубліканскага, этапа конкурсу, прызнаўшы яе адной з найлепшых у адпаведнай намінацыі.

Сюжэт твора наступны. Адзінокія дзед з бабай на старасці гадоў захацелі стаць бацькамі. У пошуках малога яны адправіліся ў лес, дзе знайшлі іскрынку і прынеслі яе дамоў. Ужо ў першы дзень, знаёмячыся з новым домам, іскрынка ўчыніла пажар, на тушэнне якога прыйшлося выклі­каць ратаўнікоў… Пісаць казку дзяўчынцы дапамагала настаўніца рускай мовы і літаратуры школы Жанна Абалевіч.

— Мы доўга думалі над тым, якую выбраць форму, і вырашылі, што казка — самы даходлівы і для дарослых, і для дзяцей від творчасці, — расказвала Жанна Казіміраўна. — Каб прыцягнуць увагу чытачоў, напісалі яе крыху з гумарам. Наш твор мае павучальны характар — паказвае, што нельга забаўляцца з агнём, трэба акуратна абыхо­дзіцца з электрапрыборамі і ўстройствамі для ацяплення.

— Я з вялікім інтарэсам прачытаў тваю казку. Яна цікавая, добра запамінаецца. Малайчына! — гаварыў, уручаючы Дашы грамату, мабільны тэлефон і буклет з найлепшымі работамі (сярод іх і твор курапольскай школьніцы), першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэй Гаўрыленка. — Рады таму, што ў конкурсе прымае ўдзел так шмат вучняў. За гэта асобны дзякуй педагогам. Уцягваючы дзяцей у творчасць, мы не даём ім магчымасці рабіць тое, што можа быць небяспечным для жыцця. Асноўная мэта дадзенага спаборніцтва — навучыць дзяцей правілам бяспекі, даць веды, якія абавязкова спатрэбяцца ў далейшым.

На развітанне Андрэй Уладзіміравіч пажадаў Дашы добра вучыцца, займацца спортам і, магчыма, стаць ратаўніком, бо жанчыны таксама знаходзяць месца ў гэтай прафесіі. А яшчэ — абавязкова ўдзельнічаць у конкурсе налета, каб заваяваць ужо 1-е месца.

Алена Шапавалава, газета "Пастаўскі край"

Фота аўтара

Интернет-ресурсы