Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза Поставы ночью Ночная набережная
Набережная
Набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
4 января 2017

У падарунак — школьны аўтобус

Выдатны навагодні падарунак — школьны аўтобус — атрымалі вучні і педагогі Камайскай сярэдняй школы. З гэтай нагоды да іх завіталі старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Сяргеевіч Гутараў, начальнікі аддзелаў райвыканкама: адукацыі, спорту і турызму — Аляксандр Яўгеньевіч Кашырын і фінансавага — Людміла Мар'янаўна Шэцка.

Гасцей віталі вучні, настаўнікі, а таксама дырэктар школы Генадзій Альбінавіч Рамбальскі. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што з боку раённага выканаўчага камітэта школе надаецца пастаянная ўвага і аказваецца падтрымка. Два гады назад заменены вокны ў спартыўнай зале, летась абноўлены камп'ютарны клас, выдзелена 50 камплектаў новай мэблі. І вось яшчэ адзін, вельмі дарагі падарунак — аўтобус, набыты за сродкі раённага бюджэту. Цяпер іх у школе тры. Усе будуць выкарыстоўвацца для падвозу дзяцей. А сітуацыя на сённяшні дзень склалася такая, што за межамі аграгарадка пражывае больш за палову вучняў. Каб сабраць іх і ў тэрмін даставіцьу школу, трэба праехаць не адзін дзясятак кіламетраў.

— Школа ў Камаях размешчана ў рэгіёне, дзе, як і ў іншых месцах, будзе праводзіцца аптымізацыя сеткі ўстаноў адукацыі, — адзначыў кіраўнік раённай вертыкалі Віктар Сяргеевіч Гутараў. — На вялікі жаль, гэты працэс непазбежны. Таму ўжо сёння мы імкнёмся да таго, каб у будучым дзеці не адчувалі нязручнасцей, а бацькі былі спакойныя за іх. Да канца гэтага навучальнага года бу¬дзе вырашана пытанне з выдзяленнем Камайскай школе фінансавых сродкаў на набыццё і замену вокнаў.

В. С. Гутараў павіншаваў педагогаў і вучняў з надыходзячым Новым годам, пажадаў ім плённай працы, паспяховай вучобы, цікавых, карысных спраў.

Пасля гэтага ўсе дружна рушылі на школьны двор, дзе чакаў па-святочнаму ўпрыгожаны жоўты аўтобус, толькі што дастаўлены з прадпрыемства «Русаўта» г. Барысава. Тут і адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы ключоў. Затым госці, настаўнікі і вучні сфатаграфаваліся ля падарунка. А ўжо на наступны дзень ва¬дзіцель Часлаў Бараноўскі даставіў камайскіх школь¬нікаў на спартыўна-турыстычны комплекс "Азёркі" на навагодняе прадстаўленне.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Интернет-ресурсы