Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Ночная набережная Поставы ночью Набережная Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Храм Постав
Ночная набережная
Поставы ночью
Набережная
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
23 декабря 2016

У пастаўскім шчодрым краі ёсць сядзіба дзеда Бая

Завяршаецца 2016-ы — Год культуры. На працягу яго на Пастаўшчыне было ажыццёўлена некалькі праектаў у культурнай і сацыяльнай сферах. У прыватнасці, новым зместам напоўнілася жыццё спартыўна-турыстычнага комплексу “Азёркі”. Яго ўзбагаціла і навагодняя забаўляльная праграма пад назвай “Карагод казак пастаўскага Паазер’я”, прэм’ера якой адбылася ў суботу, 17 снежня.

Тыя, хто прыехаў у маляўнічае ўрочышча, не пашкадавалі, бо тут пасля ачысткі пасвятлеў і папрыгажэў лес, у розных месцах з’явіліся новыя драўляныя скульптуры казачных герояў і звяроў, іншыя малыя архітэктурныя формы. На цэнтральнай паляне радавала прыгажуня ёлка, а непадалёк паўстала сучасная, па-святочнаму прыбраная сцэна, на якой круглы год можна ладзіць прадстаўленні. Гасцінна расчыніла дзверы лясная карчма, працавалі іншыя гандлёвыя павільёны. Навокал зіхацелі гірлянды, у драўляных ліхтарах гарэлі лямпы, ад вогнішча слаўся дымок. Але асаблівую маляўнічасць і загадкавасць надаваў снег, шчодра прыцярушыўшы дрэвы, збудаванні, пакрыўшы бялюткім дываном зямлю.

— Акрамя камфорту і разнастайнасці інфра­структуры комплексу, нашым гасцям патрэбны відовішчы, кажучы сучаснай мовай, каларытныя тусоўкі, — адзначыла работнік аб’яднання “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна”, аўтар сцэнарыя прадстаўлення Наталія Карнілава. — Пачаць сваю дзейнасць у гэтым кірунку мы вырашылі з навагодняй анімацыі — казкі, таму што Новы год — час казачных цудаў, свята, якое аб’ядноўвае ўсе пакаленні. І малыя, і сталыя з нецярпеннем чакаюць прыемных падарункаў і сустрэч. Звярнуцца да казачнай тэматыкі вырашылі яшчэ і таму, што пастаўская зямля падарыла свету выдатнага майстра прыгожага слова Уладзіміра Дубоўку, які, акрамя ўзнёслых, глыбока патрыятычных і лірычных вершаў, пісаў яшчэ і чароўныя казкі. Менавіта іх героі напярэдадні Новага года пасяліліся ў Азёрках. Спа­дзяёмся, што яны тут прыжывуцца і будуць радаваць гасцей не толькі на Каляды і Новы год, але і ў астатні час.

Прысутных павіншаваў з надыходзячымі святамі старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Сяргеевіч Гутараў. І расказаў аб далейшым развіцці спартыўна-турыстычнага комплексу. Акрамя “вяровачнага гарадка”, скала­дрома, тут будуць абуладкаваны пляж, пляцоўкі для гульняў, пастаянна дзеючае кафэ, а сцэна стане месцам выступлення розных выканаўцаў і музычных калектываў. Для творчага пошуку тут вялікая прастора. Акрамя анімацыйных праграм, плануецца распрацоўка “Казачнай сцежкі Дубоўкі”. Яе абуладкаванне ўжо пачалося. Разам з новымі драўлянымі мосцікамі і кампазіцыямі там будзе і скульптура дзядка Бая з яго сябрамі, а таксама іншыя цікавыя выявы.

А затым на сцэне паўсталі галоўныя героі казачнага Паазер’я — цётка Ганна і дзядок Бай, Баба Яга і яе сябра Боўць, Дзед Мароз і Снягурка. Як і па­вінна быць, «нячыстыя» справы, якія разгортваліся падчас прадстаўлення, перамагло дабро, і запанавала ўсеагульная весялосць. Разам з персанажамі забаўляльнай дзеі радавалі дзяцей і дарослых Лісіца, Каза і Мядзведзь.

Адпачывальнікі траплялі ў казачны свет і наведаўшы карчму раённага спажывецкага таварыства. Тут адбылася змена інтэр’­ера, з’явілася шмат рэчаў, якія ў свой час упрыгожвалі хаты бабуль, былі незаменнымі ў быце. Ля “печы” ўвесь час завіхалася Баба Яга, а за святочным прылаўкам і на вуліцы — работнікі кафэ і школьных сталовых. Не пералічыць усіх страў, прыгатаваных імі, у тым ліку па незвычайных рэцэптах. Пакаштаваць усё гэта, а таксама стаць сведкамі чарговага казачнага прадстаўлення можна бу­дзе 25 снежня, 7 і 15 сту­дзеня. Таму наведайце маляўнічае месца і абавязкова раскажыце сваім сябрам, што ў шчодрым пастаўскім краі ёсць сядзіба дзеда Бая, дзе так цікава.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧ

Интернет-ресурсы