Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Дворец Тызенгауза Храм Постав Набережная Ночная набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Набережная
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
30 августа 2019

Узгадаем правілы бяспекі разам

З 1 па 10 верасня ў Беларусі будзе праходзіць рэспубліканская акцыя «Адзіны дзень бяспекі». Яе мэта – знізіць да мінімуму гібель людзей ад знешніх прычын.

У нашым райцэнтры акцыя стартуе ў нядзелю, 1 верасня, на пляцоўцы каля кінатэатра «Радзіма». Тут размесцяцца тэматычныя пляцоўкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, выратавальнай станцыі таварыства выратавання на водах, райаддзела ўнутраных спраў. Работнікі культуры прапануюць увазе дзяцей і дарослых інтэрактыўныя гульні па правілах дарожнага руху і пажарнай бяспецы, віктарыну. Будзе працаваць выстава тэматычнай літаратуры. Час правядзення мерапрыемства — з 10 да 12 гадзін. Прыходзьце, будзе цікава!

Насычанай абяцае быць праграма і наступных дзён акцыі. У яе рамках па ўсёй краіне адбудуцца вучэнні па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару, тэматычныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне культуры бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва. Пройдуць тэматычныя канцэрты, выставы, тэатралізаваныя прадстаўленні, інфармацыйныя гадзіны, гульнявыя праграмы. Запланаваны лекцыі і практыкумы, навучальныя гульні, квэсты, віктарыны, тэматычныя дні.

Упершыню такая рэспубліканская акцыя з прыцягненнем вялікай колькасці ведамстваў праходзіла сёлета з 20 лютага па 1 сакавіка.

 Вераніка Філановіч,  газета «Пастаўскі край»

Интернет-ресурсы